Да ПанЕўрапейскіх назіранняў за птушкамі гродзенцы далучыліся ўжо 16-ы раз. Усяго ў сёлетніх назіраннях удзельнічае 40 краін нашага кантыненту. Гродзенскі «назіральны пункт» сябры аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» арганізавалі ў парку Жылібера 30 верасня. Сёлета да іх далучылася рэкордная колькасць гараджан.

Безумоўнай цікавосткай стала оптыка, даступная не кожны дзень. Праз тое мінакі ахвотна далучаліся да назіранняў.

“Праз бінокль цікавей”. ПанЕўрапейскія назіранні за птушкамі прайшлі ў Гродне

А людзей у парку было шмат — добрае надвор’е і выходны дзень спрыялі шпацырам.

Так блізка, як дазваляе бінокль ці падзорная труба, цікава паглядзець нават на звыклых качак ці галубоў, адзначалі ўдзельнікі. Асабліва цікавіліся магчымасцямі оптыкі дзеці.

[irp posts="314″ name="Хобі на ўсё жыццё. Зміцер Вінчэўскі расказвае, як стаць гарадскім бёрдуотчарам"]

“Праз бінокль цікавей”. ПанЕўрапейскія назіранні за птушкамі прайшлі ў Гродне

А калі ўдавалася разгледзець амаль нябачную простым вокам птушку ў кронах дрэў, то і дарослыя радаваліся як дзеці.

За некалькі гадзін да назіранняў далучыліся 210 дарослых і 135 дзяцей. Па словах арнітолага Дзмітрыя Вінчэўскага, гэта рэкордная за 16 гадоў гродзенскіх ПанЕўрапейскіх назіранняў колькасць удзельнікаў.

“Праз бінокль цікавей”. ПанЕўрапейскія назіранні за птушкамі прайшлі ў Гродне

Асноўнымі аб’ектамі назірання ў парку Жылібера былі качкі-крыжанкі, шызыя галубы і шэрыя вароны.

“Праз бінокль цікавей”. ПанЕўрапейскія назіранні за птушкамі прайшлі ў Гродне

У нядзелю 1 кастрычніка назіранні працягнуцца ўжо за межамі горада. Будзе арганізавана палявая экскурсія на Нёман і вадасховішчы каля вёскі Свіслач. Там можна будзе назіраць за міграцыяй вераб'іных птушак, качкамі і кулікамі. Усяго плануцца адзначыць каля 50 відаў птушак.

[irp posts="7420″ name="Ці трэба карміць птушак у горадзе? Тлумачыць Дзмітрый Вінчэўскі"]