Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

150 фота пра Аўгустоўскі канал: у Гродне паказваюць вынікі міжнароднага фотапленэру - Hrodna.life - навіны Гродна

У выставачнай зале на Ажэшкі 3 кастрычніка адкрылася фотавыстава «Аўгустоўскі канал». Аўтары выстаўленых работ — удзельнікі VI міжнароднага фотапленэру «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў - беларусаў, палякаў і літоўцаў», які прайшоў на шлюзе Дамброўка ў канцы лета 2017 года.

Працаваць на пленэр былі запрошаны 10 фатографаў - пяць членаў Беластоцкага фатаграфічнага таварыства і пяць прадстаўнікоў фотаклуба «Гродна». Усяго на выніковай фотавыставе прадстаўлена каля 150 фатаграфій.

Папярэднія пяць міжнародных пленэраў адбыліся ажно ў канцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Першы — «Возера Свіцязь» — у 1995 годзе, далей былі «Гродзенская паштоўка» ў 1997 годзе, «Аўгустоўскі канал» у 1998 годзе, «Гродна на мяжы тысячагоддзяў» у 1999 годзе і «Беларускі шлях Яна Булгака» ў 2001 годзе. Выніковыя выставы паказвалі ў Беларусі і за мяжой. Таксама ў замежжа мае адправіцца і сёлетняя экспазіцыя.