Здароўе і спорт

Хакеісты «Нёмана» абыгралі «Ліду» з лікам 10:0

У суботу 14 кастрычніка, паказаўшы ўпэўненую гульню на сваёй пляцоўцы, «Нёман» разграміў «Ліду», якой закінуў 10 безадказных шайб.

У складзе гродзенцаў дублі аформілі Міхаіл Стэфановіч, Канстанцін Багданоўскі, Мікіта Рэмезаў, таксама вызначыліся Ігар Варывончык, Вячаслаў Лісічкін, Сяргей Маляўка і Арцём Кіслы.

«Нёман» — «Лiда» 10:0 (2:0, 4:0, 4:0)

Пасля разгромнай перамогі над «Лідай» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены рэалізацыяй момантаў сваёй каманды.

«Хачу сказаць, што сёння рэалізацыя момантаў, якія стваралі, была на добрым узроўні. Вось гэта адзінае, што хацелася сказаць. Тры ачкі ўзялі дзякуючы той рэалізацыі, што была сёння ў гульні».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024