Расійскага гісторыка Пятра Рабава, якога затрымлівалі ў Гродне, дэпартавалі з Беларусі

Гісторыка Пятра Рабава, які быў асуджаны ў Баранавічах на шэсць сутак адміністрацыйнага арышту, дэпартуюць з тэрыторыі Беларусі. Увечары 16 кастрычніка, пасля вызвалення яго павезлі ў цягніку да Смаленска ў суправаджэнні міліцыянтаў у цывільным. Паводле папярэдняй інфармацыі, Пятру Рабаву закрыюць уезд у Беларусь на 10 гадоў.

Пётр Рабаў - сучасны расійскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяння», кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага Педагагічнага Дзяржаўнага Універсітэта. У Рабава 9 кастрычніка мелі адбыцца дзве лекцыі ў Гродне: «Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пач. XXI cтст.» і «Нефармальны рух у Беларусі ў 1991 — 2010 гг.». Але супрацоўнікі АМАП прыпынілі мерапрыемства і забралі ў Ленінскі РАУС лектара і 18 слухачоў, сярод якіх былі пераважна студэнты гуманітарных спецыяльнасцей. У РАУСе іх пратрымалі больш за тры гадзіны.

10 кастрычніка Пятра Рабава затрымалі на вакзале ў Баранавічах і асудзілі на шэсць сутак. Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па артыкулах 17.1 і 17.11 КаАП (дробнае хуліганства і распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024