Захавай або раздрукуй: нядзелі і святы 2018, у якія ў Польшчы будуць закрытыя крамы

Ад сакавіка гандль па нядзелях паступова будзе абмежаваны. Згодна з законам, які падпісаў прэзідэнт Анджэй Дуда, пачынаючы з 11 сакавіка, толькі дзве нядзелі у месяц будуць працоўнымі. Пачынаючы з 2019 года ў гандлі можна будзе працаваць толькі ў адну нядзелю на месяц, а з 1 студзеня 2020 года забарона продажу будзе абавязковай ва ўсе нядзелі месяца за выключэннем сямі на год. Закон аб абмежаванні гандлю не датычыць АЗС, ветэрынарных клінік, пахавальных бюро, пунктаў з прадметамі рэлігійнага культу, пякарняў, поштаў і крамаў онлайн.

У якія дні ў 2018 годзе лепш не ехаць на закупы ў Беласток

Сакавік

11 сакавіка — забарона гандлю

18 сакавіка — забарона гандлю

Красавік

1−2 красавіка — Вялікдзень

8 — забарона гандлю

15 — забарона гандлю

22 — забарона гандлю

Май

1 мая — свята

3 мая — свята

13 мая — забарона гандлю

20 мая — забарона гандлю

30 мая — свята

Чэрвень

10 чэрвеня — забарона гандлю

17 чэрвеня — забарона гандлю

Ліпень

8 ліпеня — забарона гандлю

15 ліпеня — забарона гандлю

22 ліпеня — забарона гандлю

Жнівень

12 жніўня — забарона гандлю

15 жніўня — свята

19 жніўня — забарона гандлю

Верасень

9 верасня — забарона гандлю

16 верасня — забарона гандлю

23 верасня — забарона гандлю

Кастрычнік

14 кастрычніка — забарона гандлю

21 кастрычніка — забарона гандлю

Лістапад

1 лістапада — свята

11 лістапада — свята

18 лістапада — забарона гандлю

Снежня

9 снежня — забарона гандлю

24 снежня — скарочаны час працы да 14.00

25−26 — Раство

Што яшчэ ў праекце?

У снежні, у сувязі са святамі, у другую нядзелю месяца не будзе забаронены.

Таксама гандаль ва ўсе нядзелі будзе дазволены на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах, на запраўках, у аптэках, крамах з кветкамі, газетных кіёсках, у крамах duty free, на пошце, у інтэрнэце. Таксама крама можа быць адкрытая ў любы дзень, калі працаваць будзе сам уласнік, а не наёмны персанал.

За парушэнне забароны прапануецца штрафаваць на суму ад 1000 да 100 000 злотых.

А як у Еўропе?

Гэта інфаграфіка (на польскай мове) паказвае, у якіх краінах ЕС як рэгулюецца гандаль у нядзелі. Чырвоны колер — амаль поўная забарона. Аранжавы — некаторае абмежаванне. Блакітны — без забароны.

У некаторых краінах, такіх як Італія, забароны няма, але традыцыйна большасць крамаў у нядзелі не працуе.


А навошта наогул забараняць гандаль?

Поўнай забароны гандлю ў нядзелі дамагаецца прафсаюз «Салідарнасць». Кіруючая ў Польшчы партыя «Права і Справядлівасць» прапануе кампрамісны варыянт — забарону гандлю ў кожную другую нядзелю. Прэс-сакратар прэзідэнта Анджэя Дуды каментуе, што апошнія амаль 30 гадоў адсутнасць такой забароны спрыяла толькі буйным гандлёвым сеткам, пры гэтым супрацоўнікі не вельмі мелі ад гэтага карысць.

Мэта праекта — дапамагчы палякам праводзіць выходныя з сям’ёй, а не на працы. Таксама забарона гандлю прымусіць сем'і адпачываць інакш, чым проста ездзячы па гандлёвых цэнтрах.

Цікава, што з 1993 года Польша мае падпісаны канкардат з Ватыканам, у якім прадугледжваецца, што нядзелі заўсёды будуць днямі вольнымі ад працы. Але гэты запіс не выконваецца.

Што думаюць палякі?

Згодна з апошнімі даследаваннямі TNS 72% мужчын і 80% жанчын падтрымліваюць увядзенне абавязковых дзвюх вольных нядзель для працаўнікоў гандлю, але без абмежавання гандлю ў нядзелі. Поўную забарону гандлю ў нядзелі падтрымліваюць толькі 33% мужчын і 39% жанчын. Прапанаваны ўрадам варыянт — дзве нядзелі ў месяц без гандлю — падтрымлівае 48% палякаў, 50% супраць, рэшта не вызначылася.

Дарэчы, самы папулярны дзень для шопінгу ў палякаў - субота.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024