Навіны

Майстэрня карысных праектаў запрашае гродзенцаў на восеньскі паток

Майстэрня карысных праектаў - гэта анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні. У Майстэрні навучаюць ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. Падчас курсу ўдзельнікі маюць магчымасць дапрацаваць свае ідэі, пратэсціраваць праекты і стаць часткай супольнасці аднадумцаў.

Каму пасуе гэты курс?

Гэта курс для беларусаў і беларусак, якім цікава даведацца больш пра рэалізацыю ўласнага сацыяльнага альбо культурнага праекта і якія хочуць рэалізаваць яго ў рэальным жыцці.

Якія праекты могуць удзельнічаць ў Майстэрні?

Самыя розныя: кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, плэйсмейкінг, стварэнні супольнасцей, анлайн ці афлайн праекты. Адзіная ўмова — праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблемаў.

«Мы чакаем у Майстэрні актыўных людзей з розных абласных гарадоў Беларусі. У нас ужо было некалькі ўдзельніц з Гародні ў папярэдніх Майстэрнях і склалася вельмі добрае ўраджанне», — расказалі арганізатары курса.

Калі пройдзе Майстэрня карысных праектаў

Працягласць навучання ў Мастэрні - 3 месяцы з 31 жніўня па 23 лістапада 2023 г. Усе мерапрыемствы праходзяць анлайн, першая сустрэча адбудзецца ўжо 31 жніўня. Удзел бясплатны.

Тэрмін прымання анкет — да 20 жніўня ўключна.

Праграму, водгукі з папярэдніх набораў і форму заяўкі можна знайсці на сайце goodmasters.org.

Кантакт для пытанняў: goodmasterskaya@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024