Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Нёман" у Гродне паказаў добрую гульню і абыграў "Дынама-Маладзечна" - Hrodna.life - навіны Гродна

У чацвер 2 лістапада каманда Сяргея Пушкова ў рамках чэмпіянату Беларусі прымала ў Гродне «Дынама-Маладзечна». Матч скончыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 3:0.

Дакладнымі кідкамі ў «Нёмана» адзначыліся Баярчук, Кіслы і Сяргей Маляўка. За гульню гродзенцы кідалi менш, чым супернiк, але галоўнае што вынікова.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)

галы:
26.52 1:0 — Баярчук (Стэфановіч, Савіных)
37.43 2:0 — Кіслы (Рэмезаў, Ляўша)
42.21 3:0 — С.Маляўка (Лісічкін, Баярчук)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Спадабалася сёння ў гульні каманды, што згулялі дысцыплінавана, калі мы практычна палову перыяду правялі ў меншасці. Адстаялi вароты. Ну і стваралі ў атацы добрыя моманты. Сёння матч быў нашмат змястоўнейшы, чым два папярэднія».

Перамога над «Дынама» стала для гродзенскай каманды чацвёртай у шэрагу.

Пасля праведзеных 15 гульняў у чэмпіянаце «Нёман» працягвае займаць 4-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваiм актыве 33 ачкі.

У суботу 4 лістапада каманда Сяргея Пушкова правядзе чарговы хатні матч у якім будзе прымаць зборную «U20».

"Нёман" у Гродне паказаў добрую гульню і абыграў "Дынама-Маладзечна"