Людзі і справы

«Калі мяне, то і таго таксама». s13.ru аштрафавалі пасля скаргі начальніка «Гроднааблкінавідэапраката»

Уладальніка папулярнага гродзенскага блога s13.ru Сяргея Чабоцьку аштрафавалі на 50 базавых за выявы алкаголю ў дзвюх публікацыях на сайце. Суд па парушэнні закону «Аб рэкламе» адбыўся 20 лістапада. Адміністрацыйны працэс пачалі ў канцы кастрычніка пасля скаргі кіраўніка «Гроднааблкінавідэапраката» Юрыя Аляксея.

Ініцыятарам скаргі, адпраўленай на імя старшыні гарвыканкама і ў Міністэрства гандлю, стаў кіраўнік «Гроднааблкінавідэапраката» Юрый Аляксей — яго подпіс ёсць на дакуменце.

Няведанне не вызваляе ад адказнасці

«Я прызнаю, што на сайце сапраўды былі размешчаны выявы алкаголю ў спажывецкай упакоўцы і закон у яго актуальным выглядзе быў сапраўды парушаны. Менавіта таму сайт і быў аштрафаваны, — распавядае Сяргей. — На жаль, варыянтаў мірна вырашыць гэтае пытанне не было.

У законе дакладна прапісаны патрабаванні, таму пад увагу не прымаецца ў тым ліку і сацыяльная накіраванасць аднаго з матэрыялаў. Для рэгістрацыі «сацыяльнай рэкламы» матэрыял павінна зацвердзіць спецыяльная камісія Мінгандлю, але ў рэдакцыі пра гэта не ведалі".

Парушаюць многія

Сяргей кажа, што нават беглы маніторынг паказаў, што парушэнні гэтага закона можна знайсці нават у абласных СМІ. Перад тым, як ісці ў суд, Чабоцька пракансультаваўся з юрыстамі і галоўнымі рэдактарамі некаторых медыяў. Калісьці яны таксама траплялі ў падобную сітуацыю і рашэнне суда было адназначным.

Кінапракат і сам парушаў

Парадаксальнасць сітуацыі на думку Сяргея заключаецца ў тым, што сам ініцыятар скаргі - «Гроднааблкінавідэапракат» — у лютым 2017 года таксама быў аштрафаваны па гэтым жа артыкуле.

«Мяркуючы па ўсім, яго кіраўнік вырашыў аднавіць статус кво па прынцыпе „калі мяне, то і таго таксама“. Рэдакцыя s13.ru жадае „Гроднааблкінавідэапракату“ поспехаў, рэалізацыі творчых задумак, ажыццяўлення ўсіх планаў, задаволеных якасцю паслуг кліентаў і „сяброўства“ з Законам», — дадаў Сяргей.


Блог s13.ru быў аштрафаваны з-за публікацый наступных матэрыялаў:

http://s13.ru/archives/189 749 — матэрыял прысвечаны шкодзе ўжывання алкаголю ў любых колькасцях

http://s13.ru/archives/189 864 — навіна аб павелічэнні квот на вытворчасць «чарніла»


Генеральны дырэктар «Гроднааблкінавідэапраката» Юрый Аляксей у тэлефоннай размове з Hrodna.life адмовіўся каментаваць справу.

Пра Юрыя Аляксея

Скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, юрыст; Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працоўную дзейнасць пачаў фатографам у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 74. Працаваў тэхнікам-рэнтгенолагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Працаваў галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела патрыятычнага выхавання, спорту і вольнага часу моладзі Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», другім сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, галоўным спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

З 2012 — генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат».

З 19.10.2012 да 12.10.2016 быў членам Савета Рэспублікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024