У Гродне будзе адзначацца Дзень валанцёра: чатыры прычыны наведаць вечарыну

5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень валанцёраў. ГА «Цэнтр «Трэці сектар» запрашае далучыцца да вечарыны і даведацца, як удзел у валанцёрскай дзейнасці можа зрабіць ваша жыццё цікавей.

Згодна з міжнародным даследаваннем амаль 40% людзей пастаянна працуюць валанцёрамі — гэта значыць, выконваюць бясплатна грамадска-карысную працу як мінімум раз у месяц. Чаму столькі людзей гэтым займаюцца, можна будзе пачуць на сустрэчы.

Акрамя гэта вы даведаецеся адказы на наступныя пытанні:

  • Чаму людзі аддаюць свой вольны час на дапамогу іншым і бясплатную працу?
  • Якія кампетэнцыі можна развіць і якія навыкі атрымаць, займаючыся валанцёрствам?
  • У якім узросце можна пачынаць займацца валанцёрствам?
  • Чаму ўсё часцей пры прыёме на працу ў маладых спецыялістаў пытаюць пра іх валанцёрскі досвед?

Таксама ў праграме вечара будзе кірмаш валанцёрскіх магчымасцяў у Гродне і прэзентацыя розных варыянтаў міжнароднага валанцёрства, а таксама знаёмства з валанцёрамі і валанцёрскімі ініцыятывамі ў фармаце speed dating.

Мерапрыемства будзе цікава тым, хто хоча атрымаць досвед валанцёрскай працы, але не ведае, з чаго пачаць.

Вечар адбудзецца 5 снежня ў 19.00 па адрасе Будзёнага, 48а-86, уваход на вечар бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. Абмежаванняў па ўзросце няма, стаць валанцёрам можна ў любы момант свайго жыцця.

Прыходзьце і пераканайцеся, што стаць валанцёрам — лёгка, а валанцёрства — магчымасць для творчасці, самарэалізацыі і атрымання задавальнення.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024