Навіны

Гродзенскія кіроўцы звярнуліся да прэзідэнта і пагражаюць страйкам: што абурае работнікаў аўтапарку

Пасля таго як кіроўца гродзенскага аўтапарка, 57-гадовы Сяргей, у сваю працоўную змену скокнуў з моста ў Нёман, на прадпрыемства зачасцілі праверкі. Кіраўніцтва аўтапарка кажа, што ўсе недахопы выправяць, а з кіроўцамі праводзяць сходы, каб выслухаць скаргі і прапановы. Але тыя ўсё яшчэ незадаволеныя сваімі ўмовамі працы і заробкамі, піша TUT.BY.

Нядаўна кіроўцы напісалі скаргі на імя генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Пад лістамі падпісалася амаль 30 чалавек.

У скарзе кіроўцы кажуць пра тое, што неаднаразова звярталіся да адміністрацыі аўтапарка, але не былі пачутыя. І пералічваюць факты парушэнняў: напрыклад, сцвярджаюць, што пры выхадзе на працу ў свой выходны шафёр атрымлівае звычайную аплату, а не павышаную, як мае быць.

Па сцверджэннях кіроўцаў, такі «выходны» працоўны дзень ніяк не афармляўся і не фіксаваўся — таму зараз яны просяць праверыць правільнасць налічэння ім заробку ў выходныя і святочныя дні.

Ёсць і іншыя просьбы — напрыклад, праверыць нормы эксплуатацыі шын у аўтапарку.

— Мы некалькі разоў звярталі ўвагу нашай адміністрацыі на тое, што шыны ў аўтобусах мяняюцца не ў залежнасці ад прабегу, а толькі тады, калі іх знос рэальна пачынае ўплываць на бяспеку руху. Хоць нормы па замене шын ніхто не адмяняў, — кажуць гарадзенскія кіроўцы і дадаюць: маўляў, а ў выпадку паломкі аўтобуса яго рамантуюць падручнымі сродкамі. — Нам кажуць, што патрэбных запчастак няма. Таму мы просім праверыць рух новых аўтазапчастак у нашым аўтапарку.

Таксама кіроўцы кажуць пра тое, што, згодна з нормамі, кабіна аўтобуса павінна быць абсталявана сродкамі абароны ад сонечнага святла, адмысловымі навесамі і шкленнем, экранамі і іншымі сродкамі абароны ад сонечнай радыяцыі. Кіроўцы сцвярджаюць, што ў цёплы час года, калі сонца вельмі актыўнае, абараняцца ад яго прамянёў даводзіцца падручнымі сродкамі.

— Мы просім пракуратуру праверыць, ці набываліся спецыяльныя сродкі абароны для нас. І калі так, то ці выдаваліся яны хоць каму-небудзь з кіроўцаў.

Сярод іншага кіроўцы паказваюць на тое, што расход паліва, калі аўтобус едзе на рамонт або мыйку, не улічаны ў нормах расходавання — і кіроўцу даводзіцца везці аўтобус на тэхабслугоўванне за свой кошт.

Таксама работнікаў парку хвалюе эканомія за кошт неўключэння ўнутранага абагравання на заказных рэйсах: маўляў, печку ім загадана ўключаць толькі пры тэмпературы + 5 ° С, а па нормах яны маюць на гэта права ад + 10 ° С. Кажуць кіроўцы і пра тое, што ім не выдаюцца спецыяльныя чаравікі і спецыяльнае ахоўнае адзенне.

— Таксама наймальнік адмаўляецца прадастаўляць нам для азнаямлення калектыўную дамову, што з’яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства. Мы так і не ведаем, што ўваходзіць у спіс нашых абавязкаў і якімі правамі мы валодаем.

Закранаюць кіроўцы ў сваіх лістах і тое, што ў парку няма нармальнага памяшкання для прыняцця ежы.

Зараз людзі чакаюць адказ на свае лісты. І кажуць, што гатовыя на страйк, «калі ўсё спусціцца на тармазах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024