Маеце што сказаць па экалогіі ці інфаграфіцы? Запрашаем вядучых на Гарадзенскія Майстэрні Ведаў!

Калі Вы маеце веды і ўменні, якімі хочаце падзяліцца з іншымі, калі хочаце паспрабаваць сябе ў ролі вядучага ці выкладчыка, заяўляйцеся на Гарадзенскія Майстэрні Ведаў!

Што такое Гарадзенскія Майстэрні Ведаў?
Гэта праграма нефармальнай адукацыі, накіраваная на абмен карыснымі ведамі і ўменнямі для прафесійнага і асабістага развіцця, а таксама працы на карысць грамадству. Гарадзенскія Майстэрні Ведаў — цыкл майстар-класаў, прэзентацый, трэнінгаў (працягласцю да 2 гадзін) на самую розную тэматыку, якія праходзяць на розных пляцоўках у горадзе.

Майстэрні: як гэта працуе?
Спачатку арганізатары шукаюць і адбіраюць выкладчыкаў, якія прапаноўваюць свае тэмы заняткаў у межах Майстэрняў, дапамагаюць выкладчыкам падрыхтаваць цікавую абвестку пра свае заняткі.
Затым складываецца праграма заняткаў Майстэрняў Ведаў і прапануецца гарадзенцам заявіцца на ўдзел у гэтых занятках. Фінальная версія праграмы Майстэрняў фармуецца людзьмі, якія заяўляюцца ў якасці ўдзельнікаў заняткаў: калі група збіраецца — заняткі таго альбо іншага выкладчыка ўключаюцца ў праграму, калі не — заняткі адкладаюцца да лепшых часоў:)
Выкладчыкі праводзяць свае заняткі бясплатна. Удзельнікі таксама нічога не плацяць за ўдзел у занятках.

Як усё пачыналася?
Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Праграма пачала сваю працу ў Гродне ўвосень 2016 г. З таго часу былі арганізаваныя чатыры Майстэрні, у межах якіх адбыліся 32 розныя майстар-класы і заняткі. Тэмы заняткаў самыя розныя: экалогія, інфаграфіка, гендар, правы чалавека, журналістыка, псіхалогія, танцы і інш. Іх удзельнікамі сталі каля 250 чалавек рознага ўзросту і розных інтарэсаў.

Як заявіцца ў якасці вядучага на Майстэрні Ведаў?
Каб прапанаваць майстар-клас, трэнінг альбо прэзентацыю — запоўніце заяўку да 19-га снежня. Арганізатары звяжуцца з Вамі да 22 снежня, каб ўзгодніць далейшыя дзеянні па падрыхтоўцы заняткаў.
Арганізатары прадастаўляюць бясплатнае памяшканне, забяспечваюць рэкламу і набор групы.
Маеце пытанні? Затэлефануйце альбо напішыце арганізатарам:
+ 375 33 634 10 41 edustudio.hrodna@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024