«СБ Беларусь сегодня» спрабуе абараніць гродзенскага каваля Юрася Мацко?

Рэдакцыя правяла ледзьве не расследаванне, чаму ў Юрыя Мацко забралі памяшканне ў цэнтры горада, якое мастак арандаваў пад арт-студыю. Выснова цэнтральнай газеты краіны напрыканцы артыкула дае пэўную надзею: «Аднак галерэя „Крыга“ дзякуючы творчасці і высілкам Юрыя Мацко за гэтыя гады стала ўпрыгожваннем горада. І гэта дае падставу да ўзніклай сітуацыі не падыходзіць строга фармальна».

Карэспандэнт газеты Алена Сямёнава змясціла ў службовай запісцы ліст чытача Сяргея Кандрычына, які занепакоены лёсам «Крыгі». Тут шмат гадоў праводзіліся выставы мастакоў з усёй Беларусі, а талент Юрыя Мацко атрымаў прызнанне і за межамі Беларусі, ягоныя працы ўпрыгожваюць шмат месцаў. Абурэнне чытача выклікала сітуацыя, як проста знянацку ў галерэю прыйшлі камунальныя службы з міліцыянтамі з патрабаваннем вызваліць памяшканне.

Развагі Сяргея, змешчаныя на старонках «СБ», адносна канфліктнай сітуацыі вельмі красамоўныя, і з імі нельга не пагадзіцца:

«Ситуация более-менее понятная: ну „не наш человек“, и все тут. Это с высоких трибун будет вещаться о том, что Беларусь — благоприятная среда для жизни каждого человека, еще и туристические потоки будут привлекаться. Действительность же наша гораздо примитивнее, причем некоторые иностранцы едут сюда целенаправленно, чтобы удивиться тому, как в такой среде можно выжить».

І яшчэ:

«Очевидно, что не все такие оптимисты, как кузнец Юрась Мацко, и не все достигли таких же результатов в своей жизни, но если этот случай останется незамеченным или будет трактоваться как должное, то уровень доверия к власти, ее моральный престиж будет опускаться…»

Што тут дадасі?

Алена Сямёнава падрабязна апісала тлумачэнні камунальных службаў, па якой прычыне з гарадзенскім кавалём скасавалі дамову арэнды.

У размове з карэспандэнткай Юрась Мацко выказаў меркаванне, што магчымая прычына сітуацыі - чыста эканамічная: можа, трэба вызваліць плошчы. Ён спадзяецца, што шанец вярнуць памяшканне ёсць — пры патрэбе майстра гатовы прыбраць перапланіроўку і адкрыць акно.

Дырэктар УЖРЭП Ленінскага раёна Дзмітры Савашэвіч сказаў, што пытанне, каму аддаць у арэнду пустуючае на дадзены момант памяшканне, вырашыць камісія.

Цалкам пазнаёміцца з артыкулам «СБ» можна тут.

Нагадаем, 14 лістапада ў галерэю «Крыга» зайшлі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і міліцыянты. Гарадскія ўлады разарвалі дамову арэнды з уласнікам галерэі Юрыем Мацко. Падставай для разрывання дамовы стала перапланіроўка — замураванае акно і прабіты праход паміж пакоямі. Па словах Юрася, гэта рабілася для павялічэння выставачнай прасторы сем гадоў таму і дагэтуль нікому не перашкаджала.

Майстра казаў, што не атрымліваў папярэджання за месяц, прадстаўнікі УЖРЭП казалі адваротнае. Ён лічыць, што спачатку яго павінны былі папрасіць выправіць недахопы, і ўжо тады перарываць дамову.

Фота Вольгі Корсун
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024