Участак пад Кола агляду і гатэль «Беларусь»: што выстаўляюць на таргі ў Гродне ў снежні

На сайце Гродзенскага гарвыканкама змешчаная інфармацыя пра таргі, якія маюць адбыцца ў снежні. Сярод пераліку лотаў ёсць зямельны надзел у Каложскім парку пад будаўніцтва атракцыёна «Кола агляду». Права заключыць дамову арэнды гэтага ўчастка тэрмінам на 50 гадоў прадаецца па пачатковым кошце каля 86 тысяч даляраў.

Аўкцыён адбудзецца 26 снежня. Пра тое, што ў Гродне пасля трыццацігадовага перапынку з’явіцца сваё Кола агляду, казалі яшчэ ў траўні, нават быў інвестар.

Гэтаксама на таргі выстаўлены будынак былой Медычнай акадэміі па вул. Ажэшкі, 20, што месціцца ў парку Жылібера. Палац 18 ст пустуе некалькі гадоў і на таргі ўжо выстаўляўся раней. Пачатковы кошт комплексу будынкаў з зялёнымі насаджэннямі - 2 315 767 руб.

Аўкцыён ладзіцца 26 снежня.

Сярод цікавых аб’ектаў аўкцыёну варта адзначыць продаж акцый ААТ «Гатэльная гаспадарка» — гатэль «Беларусь» з рэстарацыяй, пачатковы кошт усяго пакету акцый —

3 975 441,64 рублёў. Пакупнік цягам пяці гадоў пасля продажу мусіць захаваць профіль набытага аб’екта.

Аўкцыён адбудзецца 21 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024