Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Калядны канцэрт сям'і Паспяшальскіх з аншлагам прайшоў у Гродне

Вечарам 12 студзеня кацёл Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы быў поўны людзей. Тут праходзіў канцэрт сям'і Паспяшальскіх з Польшчы. Калектыў аб’ядноўвае 14 музыкаў - два пакаленні сям'і. Заснаваў аркестр і кіруе ім кампазітар, музыка і журналіст Ян Паспяшальскі. Першы раз Паспяшальскія наведалі Гродна з канцэртам у 2016 годзе. Зараз іх музычныя візіты сталі ўжо добрай традыцыяй для горада.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што захапленне музыкай стала агульным для цэлай сям'і. Любоў да творчасці пераймаецца ад старэйшых да малодшых натуральным чынам, праз лад жыцця і сямейныя традыцыі. Усе дзеці Паспяшальскіх вучыліся ў музычных школах, скончылі ці вучацца зараз у кансерваторыі ці акадэміі музыкі.

youtu.be/RXc1nkyo3aQ

У Беларусі апроч штогадовых сямейных канцэртаў ён рэгулярна ладзіць «Музычныя майстэрні» ў Івянцы.