Серада, каля абеду, моцны снегапад — самы звычайны дзень і час, калі нічога не здараецца. Але не ў Гродне і не з Hrodna.life! Даведаўшыся, што 17 студзеня — Дзень творчасці і натхнення, рэдакцыя Hrodna.life адправіла Руслана Кулевіча на вугал Савецкай і Ажэшкі, «узброіўшы» яго ў 15 шыкоўнымі букетамі руж. Яго задачай было стварыць своеасаблівы «Цуд не толькі на Каляды». І ў яго атрымалася: паглядзіце на твары жанчын, якім ён уручаў кветкі!
«Столькі кветак мне ні разу не дарылі!»
«Вы не жартуеце? Я нічога не мушу вам заплаціць?»
«Ой, я такога свята нават не ведала!»
«Скажыце, дзе гэта будзе, пакажу мужу, каб не хваляваўся, адкуль кветкі.»
Хвалявацца не варта, тлумачыў Руслан. Проста, Hrodna.life імкнецца заўжды быць у віры гарадскога жыцця і прыносіць добрыя навіны нават у самыя звычайныя дні.
Шчыра прызнаемся — снег пайшоў без нашай дапамогі. Мы толькі арганізавалі некалькі сотняў ружаў, каб натхніць гродзенцаў да творчых парываў.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…