За ноч у Гродне выпаў снег, а ўжо раніцай «АўтаГродна» зафіксаваў першую аварыю, звязаную з ўмовамі надвор’я. Каля 11 гадзін жанчына на VW Transporter паварочвала налева з вуліцы Сав.Памежнікаў на вуліцу В.Соламавай.
— Мяне ніхто не падрэзаў, хуткасць была невялікая, але аўтамабіль стала занасіць. Спыніцца на асфальце таксама не атрымлівалася, счаплення з дарогай амаль не было. У выніку машыну разгарнула і я ўрэзалася ў святлафор, — распавяла кіроўца карэспандэнту АвтоГродно.
Таксама жанчына сказала, што пакуль ставіла знак аварыйнага прыпынку, побач занесла кіроўцу на легкавым Mazda, які ледзь размінуўся з яе мікрааўтобусам.
Дарэчы, толькі што ў Гродне былі заўважаныя снегаўборачныя трактары. Шэсць трактароў шчыльным звяном едуць адзін за адным і за адну праходку вычышчаюць усю праезджую частку.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…