Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Каложы скончыўся рамонт сцяны. Пачынаецца рамонт усярэдзіне

Першы этап рамонту Каложскай царквы скончаны. Працяг прадугледжвае рамонт столі, балкона, лесвіцы, а таксама падлогі алтара.

Першы этап рамонту, які доўжыўся з кастрычніка 2017 года да пачатку 2018, прадугледжваў замену старой драўлянай сцяны, рамонт гарышча, замену вокнаў і дзвярэй. Сродкі на рамонт вылучаў прэзідэнцкі фонд па падтрымцы культуры і мастацтва. Гарантаваны тэрмін працы новай драўлянай сцяны каля 100 гадоў.

Чытайце яшчэ:  Хопіць на 100, а можа 200 гадоў: рамонт Каложы плануюць завяршыць да канца года

Што далей?

Зараз нарыхтоўваецца драўніна для балкона і падлогі алтара. Неўзабаве пачнецца рамонт столі. Нягледзячы на замену старой сцяны, у храме дагэтуль холадна. Сярэдняя тэмпература ўнутры складае каля 1 градуса цяпла, расказаў настаяцель храма Аляксандр Балоннікаў.

Чытайце яшчэ:  Як рэстаўруюць помнікі архітэктуры на Гродзеншчыне: агляд стану замкаў, Каложы ды іншых знакавых аб'ектаў
Паралельна з унутраным рамонтам Каложы пачнецца распрацоўка планаў па добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі.

На час унутранага рамонту храма службы адмяняцца не будуць i будуць праходзіць згодна з раскладам.

Чытайце яшчэ:  Карагоды вакол Каложы: што вы хочаце сказаць сусвету і самім сабе?