Здароўе і спорт

Леанід Ковель: «У Гродне прынялі добра, тут шмат знаёмых рабят»

Першым навічком «Нёмана» ў сёлетнім міжсезонні стаў вядомы беларускі нападаючы Леанід Ковель. Пасля таварыскага матчу супраць «Тракая» футбаліст падзяліўся меркаваннем пра сваю новую каманду.

Леаніду Ковелю 31 год і ў мінулым сезоне форвард выступаў за латвійскі клуб РФШ (Рыжская футбольная школа). Там футбаліст правёў 14 матчаў і вызначыўся двума забітымі мячамі.

За ўвесь час выступлення ў Беларусі ў Вышэйшай лізе Ковель правёў 194 матчы, у якіх забіў 43 мячы і зрабіў 33 галявыя перадачы. Нападаючы выступаў за мінскае «Дынама», львоўскія «Карпаты», равенскі «Сатурн», паўладарскі «Іртыш» і «Мінск».

«У „Нёмане“ шмат хлопцаў знаёмых. Не па чутках ведаю, што Мікалаевіч заўсёды за добры калектыў, так што прынялі мяне ў камандзе вельмі добра. Ігар Кавалевіч — адным словам мужык. Ён усё робіць як для сябе, каб у калектыве адзін за аднаго біліся. Зараз ужо прывыкаю да новых патрабаванняў трэнера. А яны, як і ва ўсіх — працаваць, выкладывацца на 100% і быць прафесіяналам».

Леанід родам са Смаргоні і ў юнацкія гады яму давялося часта бываць у Гродне, куды ён ездзіў са сваёй камандай.

«Гродна я па дзяцінстве ведаю, бо прыязджаў сюды на абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы. Вярнуцца сюды гэта лёгкая настальгія для мяне. Заўзятарам „Нёмана“ хачу перадаць, каб яны як заўсёды таксама прыходзілі добра заўзець за сваю каманду, а мы будзем старацца паказваць добрую гульню і вынік».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024