Першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначылі Алега Раманава, паведамляе grsu.by.

Ён нарадзіўся ў 1975 годзе ў Гродне. У 1997 годзе скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Біялогія» і працаваў псіхолагам у школе № 34 у Гродне.

З 1997 па 2000 гады навучаўся ў аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы, пасля чаго абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах грамадскай трансфармацыі».

У 2012 годзе Алег Раманаў скончыў дактарантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі. У 2015 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Усходнеславянская цывілізацыя як суб’ект сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый», у чэрвені гэтага ж года яму прысудзілі вучоную ступень доктара філасофскіх навук.

У ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта і прафесара кафедры філасофіі Купалаўскага ўніверсітэта. У 2017 годзе яму прызначылі стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2018 год як таленавітаму маладому вучонаму.

Сфера навуковых інтарэсаў - праблемы генезісу, аднаўлення і перспектыў развіцця ўсходнеславянскай цывілізацыі, класічная і сучасная руская філасофія, лёс дзяржавы ў глабалізаваным свеце.

[irp posts="42 976″ name="Новы рэктар ГрДУ Ірына Кітурка распавяла аб планах універсітэта на бліжэйшы час"]