Дэпутат Алена Бераснева гатовая сустрэцца з жыхарамі Ажэшкі каб абмеркаваць будаўніцтва кафэ ў іх двары

Мясцовы дэпутат Алена Бераснева падключылася да абмеркавання будучыні двара на Ажэшкі, 42. Выказацца яе прасілі жыхары дома, якія за яе галасавалі. Нагадаем, жыхары незадаволеныя, што ў іх двары з’явіцца двухпавярховае кафэ.

Заказчыку гэтую тэрыторыю пад забудову прадаставіў горад наўзамен знесенай чабурэчнай на вуліцы Ціміразева. Чабурэчную знеслі, бо генплан прадугледжвае там будаўніцтва дарогі.

[irp posts="52 813″ name=" Дзе дэпутат Бераснева?" Жыхары Ажэшкі зноў выйшлі супраць кафэ ў іх двары"]

Цягам двух тыдняў жыхары дома сустракаліся ў двары з прадстаўнікамі гарвыканкама і заказчыкам. Але бакі не прыйшлі да адзінага меркавання. На апошняй сустрэчы жыхары дома былі абураныя, што іх не падтрымлівае новаабраны дэпутат Алена Бераснева.

Як даведаўся Hrodna.life, наўпрост да Алены Берасневай ніхто з жыхароў дома па вуліцы Ажэшкі не звяртаўся. Пра іх абурэнне яна даведалася з СМІ.

Дэпутатка будзе гатова прыняць незадаволеных, калі дасканала вывучыць сітуацыю з будаўніцтвам. Хутчэй за ўсё, сустрэча адбудзецца пасля выходных у мясовым ЖЭСе. Пра дату і час сустрэчы жыхароў дома паінфармуюць загадзя.

[irp posts="52 963″ name=""Не гіганцкі ангар сеткавага абслугоўвання". Чаму трэба будаваць кавярню ў двары дома, тлумачыць архітэктар Аляксандр Штэн"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024