Горад

Жыхары Пралетарскай ці Альшанкі: хто перацягнуў уладу на свой бок у грамадскіх абмеркаваннях?

Улады прыслухаліся да жыхароў Пралетарскай-Шчорса і не пагадзіліся з прапановамі жыхароў Альшанкі. У выніку на Пралетарскай па праекце застанецца дзіцячы садок на 190 месцаў, а на скрыжаванні Багушэвіча-Айчыннай пабудуюць шматпавярховікі. Гродзенскі гарвыканкам апублікаваў вынікі грамадскіх абмеркаванняў.

Пакінуць паўнавартасны дзіцячы садок

Па выпадку Пралетарскай-Шчорса ў гарвыканкам даслалі 37 зваротаў: 36 асабістых і адзін калектыўны з подпісамі 2434 людзей. Больш за 700 чалавек жывуць у згаданым квартале.

Людзі аргументавалі сваю нязгоду са зменамі ў генплане ў асноўным тым, што набывалі тут камерцынае жытло з разлікам на паўнавартасны садок. Калі б па генплане не было б садка, абралі б іншае месца.

Жыхары таксама звярнулі ўвагу на парушэнні ў аправядзенні грамадскага абмеркавання. Так, дэманстрацыйныя матэрыялы былі прадстаўленыя некарэктна, без дастатковых разлікаў і абгрунтавання, не ўсіх жыхароў праінфармавалі пра абмеркаванне.

[irp posts="48 364″ name="8 супраць: чаму жыхары Пралетарскай-Шчорса не хочуць нечаканы шматпавярховік"]

У выніку ў квартале Пралетарскай-Шчорса вырашылі паводле праекту пакінуць паўнавартасны дзіцячы садок і не замяняць яго шматпавярховікам з садком на 60 месцаў.

Замест гандлёвага цэнтра пабудуюць шматпавярховікі

Нязгодныя жыхары Альшанкі даслалі ў гарвыканкам 9 зваротаў, асабістых і калектыўных. Пад імі агулам падпісаліся 1804 асобы. Нязгода грунтавалася на недахопе існуючых аб’ектаў абслугоўвання ў мікрараёне.

Але ўлады патлумачылі, што з 14 запланаваных у Альшанцы мікрараёнаў забудавана толькі тры. У бліжэйшы час асваенне новых ворных земляў пад жытло не плануецца. Таму вырашылі часткова замяніць гандлёва-забаўляльны комплекс дамамі.

У выніку прынялі рашэнне, што на лапіку каля скрыжавання Багушэвіча-Айчыннай замест офісна-гандлёвага цэнтра з кавярняй на 100 месцаў пабудуюць жылы дом на 64 кватэры з убудаваным дзіцячым садком на 60 месцаў і два дамы па 120 кватэр кожны, а таксама паркоўку для 144 мышын.

Як патлумачылі ў гарвыканкаме, такія змены не парушаць нормы шчыльнасці насельніцтва ў мікрараёне.

[irp posts="51 305″ name=""Даруйце, у мяне важны званок". Чаму грамадскія абмеркаванні паспяхова вырашаюцца толькі праз канфлікт?"]

Цікава, што падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў ва ўпраўленні архітэктуры тлумачылі, што гандлёва-забаўляльны комплекс пачаткова меў складацца з трох будынкаў. Змены ў праекце скасавалі б толькі адзін такі офісны будынак і адзін паркінг, а яшчэ два будынкі ў праекце засталіся б. Аднак у рашэнні абласной архітэктурна-горадабудаўнічай рады ні слова няма пра тое, што частка гандлёвага цэнтра застанецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024