Чарговая гульня «Нёмана» і «Хіміка» скончылася разгромнай перамогай гродзенскай каманды. Такім чынам, дзякуючы чацвёртай перамозе над супернікам, «Нёман» забяспечыў сабе выхад у паўфінал Кубка Прэзідэнта, дзе сустрэнецца з пераможцам пары «Дынама-Маладзечна» — «Гомель».
Чацвёртая гульня ў серыі, якая праходзіла ў Наваполацку ў аўторак 6 сакавіка, атрымалася цікавая і з вялікай колькасцю галоў. І хоць гульцы «Хіміка» разумелі, што ў іх няма шанцаў прайсці «Нёман», яны ўсё адно змагаліся да апошняй хвіліны. Выніковы лiк чацвёртага матчу паміж супернікамі 4:8 на карысць гродзенскай каманды.
галы:
01.56 0:1 — Лісічкін (Мятлюк, Крыскін)
08.08 0:2 — Е.Сцяпанаў (Грынь, Лісічкін)
11.29 0:3 — Ляўша (Пасют, Кіслы)
24.28 0:4 — Кіслы (Грынь, Баярчук, — бол.)
24.51 0:5 — Жыдкіх (Баярчук, Стэфановіч)
27/01 0:6 — Коршунаў (С. Маляўка, А. Маляўка, — бол.)
32.43 1:6 — Калугін (Ермачкоў, Шагiбалаў)
38.33 2:6 — Леаненка (Каваленя, Станевіч)
42.32 3:6 — Ступнікаў (Шагiбалаў)
48.08 3:7 — Ляўша (Бадун)
51.47 4:7 — Калугін (Шагiбалаў)
52.58 4:8 — Багданоўскі (С. Маляўка, А. Маляўка)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Хачу падзякаваць заўзятарам, якія прыехалі нас падтрымаць. На працягу двух дзён яны нам тут дапамагалі. Ім вялікі дзякуй! Сёння ў нас атрымалася тое, што не ішло на працягу трох апошніх матчаў - пачатак гульні, першы перыяд. Але здорава сёння пачалі, адразу павялі. На працягу ўсяго матчу, лічу, каманда гуляла дысцыплінавана. Што планавалі, то і атрымлівалася, асабліва ў атацы. Таму забілі добрыя гульнявыя галы. Задаволены тым, як сёння адпрацавала каманда.
Хто стане супернікам гродзенцаў у паўфінале яшчэ не вядома. Барацьба ў серыі «Дынама-Маладзечна» — «Гомель» працягваецца. Лiк у серыi пакуль 1:3.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…