Горад

Глядзіце, як па-рознаму выглядаюць суседнія старыя падвалы ў цэнтры Гродна

Таямнічыя падзямеллі Гродна — адна з самых жывых гарадскіх легенд. Паводле чутак, усе касцёлы ў цэнтры калісьці былі звязаныя паміж сабой, а нават існаваў ход праз Нёман. Пакуль міфічных хадоў не знайшлі, Hrodna.life запрашае на невялікую экскурсію па адным з вялікіх старадаўніх падвалаў старога горада. Можа, акурат ад іх і пайшлі байкі пра танэлі?

Падвал на Савецкай, 7 шмат год ніяк не выкарыстоўваўся. Усяму віной — пастаянныя падтапленні. Зараз, калі вада адступіла, падвал можна паглядзець. Колькі яму гадоў - сказаць цяжка. Камяніца, у якой ён знаходзіцца, з 19 стагоддзя. Гэты будынак вядомы тым, што тут у 1863 годдзе праходзілі таемныя сустрэчы паўстанцаў і тут неаднаразова бываў сам Канстанцін Каліноўскі.

Яшчэ ў 1990-х на будынку павінны былі павесіць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў, але пасля ўлады пра яе забыліся.
Цалкам верагодна, што падвал старэйшы за саму пабудову. У такіх сутарэннях гродзенцы захоўвалі гародніну, садавіну і іншыя прадукты. Часам у іх нават жылі або ладзілі піцейныя ўстановы.

Добры прыклад выкарыстання падвала можна пабачыць зусім побач. Практычна праз сценку знаходзіцца кафэ «Раскоша». Хіба што толькі сутарэнні там меншага памеру ды і выкарыстоўваюцца практычна з канца 1940-х. Некалі ў памяшканні над падвалам была сталовая рамеснага вучылішча, дыетычная сталовая, затым вельмі папулярная ў горадзе «Дамавая кухня», «Блінная», «Астра». А сёння кафэ «Раскоша».

Можа і суседні закінуты падвал гэтага будынка калі-небудзь давядуць да ладу і адкрыюць там нешта цікавае? А пакуль ён выглядае так:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024