15 000 асуджаных. Як змяніць артыкул 328, абмеркавалі юрысты і маці пакараных

Зараз ў Беларусі па крымінальным артыкуле 328 — незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў - асуджана 15 000 чалавек. Юрысты з палітычных партый прапануюць рэфармаваць заканадаўства, каб тыя, хто ўжывае, і тыя, хто прадае наркотыкі мелі розныя пакаранні.

Сустрэча ў Цэнтры гарадскога жыцця

Што прапануюць юрысты

  • Размежаваць артыкулы за ўжыванне і распаўсюд. Арт.328 будзе ўстанаўліваць адказваць толькі для спажывальнікаў наркотыкаў. А арт.328.1 — для вытворцаў і збытчыкаў. Гэта мае ўзмацніць барацьбу супраць незаконнага абароту наркотыкаў.
  • Для новага арт.328 зрабіць градацыю паводле памераў: значны, буйны і асабліва буйны. А таксама дазволіць пэўную норму наркатычных сродкаў, дазволеных для ўжывання. Бо непасрэдна ўжыванне законам не забаронена. Зараз адказнасць наступае ў незалежнасці ад колькасці грамаў рэчыва, якое знайшлі ў чалавека.
  • Крымінальныя дзеянні за незаконны абарот наркатычных сродкаў павінны быць падзелены па цяжкасці (у залежнасці ад месца, памеру і колькасці асоб, якія парушылі закон) і мець пакаранне, суразмернае дзеянню.
  • Расліны, якія ўтрымліваюць у сабе наркатычныя сродкі, вылучыць у асобны спіс. Гэта ўсталюе адзіную тэрміналогію ў сферы абароту і культывавання раслін.
  • Зараз па арт.328 асоба, якая дабраахвотна здала наркотыкі і дапамагала з выяўленнем незаконнага абароту гэтых сродкаў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці. Юрысты хочуць, каб такую магчымасць мелі толькі ўжывальнікі, але не распаўсюджвальнікі.
  • Неабходна праводзіць усе экспертызы і даказваць час, месца, спосаб і іншыя абставіны парушэння. Не павінна выкарыстоўвацца фармулёўка «у неўстаноўлены час, у неўстаноўленым следствам месцы», бо ў такім выпадку адсутнічае аб’ектыўны бок справы.

Поўны спіс прапановаў можна прачытаць, звярнуўшыся да Вольгі Кавальковай ці Ларысы Жыгар з руху «Маці 328».

Разам з палітычнымі актывістамі маці асуджаных плануюць ладзіць сбор подпісаў, падаваць заяўкі на пікеты і мітынгі.

[irp posts="52 009″ name="МУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць"]

— Рэформа проста неабходна нашай судовай сістэме, — кажа Ларыса Жыгар, лідарка ініцыятывы «Маці 328″. — Вельмі важна, каб улада зразумела нас. Мы праводзім круглыя сталы, падаем заяўкі на мітынгі і пікеты, праўда, часта не атрымліваем адказу на іх. На Дзень волі ў Мінску мы абазначым наш рух, будуць нашы расцяжкі і банэры. Хутка будуць здымаць дакументальны фільм пра рух „Маці 328″.

Калі ў турме сядзіць 15 тысяч моладзі, трэба іх ратаваць. І мы не спынімся.

[irp posts="44 296″ name=“ Legalize Belarus» прапануе дазволіць наркотыкі, каб зменшыць іх выкарыстанне. Ці можа гэта спрацаваць?"]


На сустрэчу з рухам «Маці 328» ў Гродна прыехалі палітычныя актывісты з Мінску — прэзентаваць кампанію «За судовую рэформу». Сустрэча адбылася 14 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. Актывісты цягам апошняга году распрацавалі прапановы па зменах гэтага артыкула. Каб паказаць значнасць праблемы, яны плануюць да пачатку чэрвеня сабраць 10 000 подпісаў у сваю падтрымку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024