Здароўе і спорт

На першыя матчы фіналу «Нёман» — «Юнацтва» квіткоў не засталося

Першыя матчы фіналу пройдуць у Гродне 28 і 29 сакавіка. Літаральна за некалькі дзён усе квіткі на гэтыя матчы былі распрададзеныя.

Нагадаем, у фінале беларускага хакейнага сезону сустракаюцца найбольш тытулаваныя каманды краіны: «Нёман», які 6 разоў станавіўся чэмпіёнам, і «Юнацтва» — 7-разовы чэмпіён. Паводле дадзеных сайта hockey.vot.bу на матчы ў Гродне ўсе білеты ўжо забраніраваны.

Улічваючы, што Лядовы палац у Гродне месціць прыкладна 2500 чалавек, варта чакаць, што на фiнальных матчах будзе дадаткова каля 500 чалавек, якія будуць стаяць. Менавіта такая карціна назіралася ў мінулым годзе, калі «Нёман» і «Юнацтва» таксама сустракаліся ў фінале.

Пасля двух матчаў у Гродне, другiя два пройдуць у Мінску на «Чыжоўка-Арэне» 1 і 2 красавіка. Фінал будзе працягвацца да 4-х перамог.

Варта адзначыць, што ў афіцыйнай групе «Нёмана» з’явілася відэа, дзе шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, спявак гурта «BRUTTO» Віталь Гуркоў заклікае гродзенцаў падтрымаць «Нёман».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024