У Гродзенскай вобласці правераць і правядуць эвакуацыі больш, чым на 20 буйных гандлёвых, культурных і спартыўных аб’ектах. Маштабныя вучэнні з эвакуацыяй ужо прайшлі ў гандлёвым цэнтры OldCity.

Правераюць найперш праектную дакументацыю, першасныя сродкі пажаратушэння, спраўнасць пажарных кранаў і гідрантаў. Увагу звяртаюць на стан сродкаў пажарнай аўтаматыкі, супрацьпажарнага водазабеспячэння, эвакуацыі і тое, як персанал ведае, што рабіць у надзвычайнай сітуацыі.

У адміністрацыі ГЦ OldCity кажуць, што там ўсталявана сучасная сістэма абвяшчэння пра задымленне і любыя прыкметы ўзгарання, піша БЕЛТА.

«Сістэма бяспекі пры НС у гандлёвым цэнтры ўладкованая такім чынам, што зводзіць шанец трагедыі да мінімуму. Пратакол пры спрацоўванні сігналізацыі запраграмаваны такім чынам, каб пакідаць усе выхады і ўваходы ў ГЦ адкрытымі», — патлумачылі ў OldCity.

Цягам тыдня працягнуць правяраць буйныя аб’екты. Больш за 10, у тым ліку Лядовы палац, некалькі ГЦ ў Гродне ўжо праверылі днём 27 сакавіка.

У OldCity эвакуявалі людзей. Так на Гродзеншчыне правераць яшчэ 20 гандлёвых і спартыўных аб'ектаў