Жонка галоўнага трэнера гродзенскага «Нёмана» Сяргея Пушкова Ціна Кацюрбій на ўшанаванні каманды выканала песню, якую напісала ў 2016 годзе. Яна заспявала яе перад камандай і гродзенскімі заўзятарамі ўпершыню.
Песню Ціна напісала яшчэ ў 2016 годзе, калі даведалася, што ў «Нёмана» няма сваёй. Тэкст і мелодыя песні пакладзены на аранжыроўку адной з песняў Bon Jovi, якая на слыху ў заўзятараў, якія наведваюць хатнія матчы «Нёмана». Ціна распавядае, што даўно піша тэксты. Песня для «Нёмана» была напісана каб яднаць каманду і натхняць да будучых перамог.
«Я напісала гэтую песню, калі Сяргей Міхайлавіч прыехаў другі раз у Гродна. Гэтая песня была падарункам і падтрымкай «Нёману», — распавядае Ціна. - Мне паабяцалі, што песню будуць круціць у распранальні перад кожным матчам, каб у каманды быў баявы дух. Так і адбылося.
Выступіць упершыню перад гродзенцамі было незвычайна. Я бываю на матчах «Нёмана» і ведаю, што гродзенцы спяваюць гэтую песню. Мне прыемна, што яна многім спадабалася. І прыемна, што песня стала гімнам-матыватарам".
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…