Здароўе і спорт

Падвойны веластарт сезону пройдзе ў Гродне

Адразу дзве імпрэзы для рававыстаў запланаваны ў Гродне на суботу 5 мая. Раніцай аб’яднанне «ВелаГродна» запрашае на велапрабег па вуліцах горада, апоўдні адбудзецца старт на базу адпачынку «Прывал», дзе пройдзе вялікі канцэрт і розыгрыш ровара.

Ранішні велапрабег стартуе ў 10.30 з Савецкай плошчы. Маршрут прабега пройдзе па вуліцах Маставая — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Паповіча — вул. Вясновая — вул. Болдзіна — БЛК — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага — пл. Леніна — вул. Ажэшка — вул. Савецкая — пл. Савецкая.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку каманды арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, клубаў, асобныя грамадзяне і сем'і. Удзел дзяцей да 14 гадоў магчыма толькі пры суправаджэнні паўналетніх.

Пасля фінішу ўсе ўдзельнікі возьмуць удзел у флэшмобе па пабудове сімвала прабега, а таксама конкурснай праграме з прызамі і падарункамі.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна ў групе ў сацыяльных сетках.

Жыхарам горада варта звярнуць увагу, што 5 мая з 10.30 да 11.30 па ходу руху калоны ўдзельнікаў, рух грамадскага і асабістага транспарту будзе абмежаваны на участках дарог згодна з маршрутам велапарада.

Арганізатары просяць гэта ўлічваць пры планаванні перамяшчэнняў па гораду і просяць прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.

Збор і рэгістрацыя удзельнікаў велазаезда на базу адпачынку «Прывал» пачнецца на стаянцы каля абласной філармоніі ў 11:00. Стартуе велапрабег у 12:00.

Прыняць удзел у заездзе можа любы ахвотны. Для гэтага трэба запоўніць анкету на старце і атрымаць стартавы нумар, які на базе адпачынку «Прывал» змесцяць у лататрон для розыгрышу прызоў. Галоўны прыз — новы сучасны ровар. Арганізатары абяцаюць таксама мноства іншых прызоў і конкурсаў.

Дзеці да чатырнаццаці гадоў дапускаюцца на старт толькі ў суправаджэнні дарослых. Перад стартам арганізатары правераць тэхнічны стан ровараў і наяўнасць у дзяцей шлемаў. Калону будуць суправаджаць медыкі і супрацоўнікі ДАІ.

Пасля велапрабегу плануецца эстрадна-забаўляльная праграма. Выступяць велатрыялісты, пройдзе адкрытае першынства па велатурызму, пажартуюць каманды КВЗ, праспяваюць лепшыя салісты абласнога цэнтра. Адбудзецца конкурс на самае арыгінальнае афармленне ровара.

Уваход на базу адпачынку «Прывал» для ўдзельнікаў заезду бясплатны па прад’яўленні бэйджа, атрыманага пры рэгістрацыі.


Для того, чтобы защитить ваши ноги нужно стараться носить правильную обувь. Ортопедические товары Уфа специально разработаны для вашего здоровья и здоровья ваших детей.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024