Горад

Гродзенскія пляжы рыхтуюць да адкрыцця сезону

Нягледзячы на ​​тое, што летні сезон на гарадскіх пляжах яшчэ не адкрыты, там штодня можна сустрэць гараджан. Гродзенцы загараюць, але вось у ваду заходзіць пакуль не спяшаюцца. Гарадскія службы тым часам рыхтуюць зоны адпачынку да адкрыцця.

Вада ў Нёмане на 3 мая прагрэлася да +16°С, пры + 26°С на паветры. Але нават пры такой спякоце, ратавальнікі не рэкамендуюць гараджанам купацца, бо санітарная служба яшчэ не дала заключэнне па пробах вады ў Гродне, ды і пляжы не цалкам падрыхтавалі.

Лічыцца, што нармальная тэмпература вады для купання складае каля + 22 °C, аднак многія спакойна могуць знаходзіцца ў вадзе і пры +18 °С.

Традыцыйна ў Гродне летні сезон на пляжах адкрываюць 1 чэрвеня, але калі спякота будзе трымацца і далей, то адкрыць яго могуць і раней.

На тэрыторыі горада ёсць чатыры абсталяваных пляжы, якія сёння рыхтуюць да масавага адпачынку гродзенцаў: Юбілейнае возера, Цэнтральны, Вусікі і Ласосна.

Цэнтральны пляж:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024