Здароўе і спорт

Аматарскі хакей на вышыні: гродзенскі «Авангард» стаў чэмпіёнам Мінска

У чацвер 3 мая ў сталіцы завяршыўся аматарскі чэмпіянат Мінска ў першай лізе. У фінале ва ўпартай барацьбе гродзенскі «Авангард» здолеў абыграць «Беркут-МАПІД» з лікам 3:1 і ўзяць кубак турніру. Чэмпіёнства стала для гродзенцаў другім у гісторыі спаборніцтваў.

Чэмпіянат Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд праводзіўся 17-ы сезон і аб’яднаў аматараў хакею розных узростаў і прафесій. Колеры каманд абаранялі як аматары, так і ў мінулым прафесійныя гульцы.

У чэмпіянаце ў першай лізе прыняло ўдзел 13 каманд. Гродзенскі «Авангард» удзельнічаў у турніры трэці раз і другі раз стаў чэмпіёнам. Па выніках сезона команда заняла 8-е месца і здолела выйсці ў плэй-оф, а ўжо пасля перамога за перамогай прывяла «Аванград» да залатых медалёў.

«У Мінск даводзілася ездзіць кожныя выхадныя. Быў нават перыяд, калі з-за фінансавых цяжкасцяў і недахопу вольнага часу гульцам прыйшлося рабіць выбар — спыняць удзел ці працягваць барацьбу, — распавядае гулец Віталь Гарбацюк. — У выніку вынеслі гэтае пытанне на каманднае галасаванне і практычна аднагалосна прынялі, як аказалася, правільнае рашэнне — працягваць.

Выказваем падзяку нашаму капітану Алегу Гарацкевічу — ён усё выцягнуў і разруліў - сапраўдны лідар. Прайшоўшы два кругі рэгулярнага чэмпіянату, наша каманда выйшла ў плэй-оф на 8-м месцы — у гэтым была пэўная тактыка. А ўжо ў плэй-оф „Авангард“ павольна, але ўпэўнена рухаўся да перамогі. Вынік — пераходны кубак чэмпіянату Мінска і залатыя медалі. Як сказаў наш капітан, у гэтым сезоне гродзенскі хакей на вышыні, а значыцца, і мы павінны трымаць марку — паказаць узровень. Паказалі».

У наступным сезоне «Авангард» можа прыняць удзел і ў вышэйшай лізе турніру, дзе гуляюць больш дасведчаныя хакеісты. Але для ўдзелу ў гэтым чэмпіянаце камандзе патрэбен будзе сур’ёзны спонсар.

Гродзенскі «Авангард» існуе каля 6 гадоў. Сёння сярэдні ўзрост каманды — 40 гадоў. За час існавання каманды аматары здолелі стаць прызёрамі не толькі мінскага чэмпіянату, але і іншых турніраў, напрыклад гродзенцы не аднойчы бралі «Бурштынавы кубак» у латвійскай Ліепаі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024