Калі ў мінулыя гады падчас святкавання Дня Перамогі на вуліцах Гродна было шмат аўтамабіляў з тэматычнымі налепкамі і георгіеўскімі стужкамі, то сёлета кіроўцы ездзілі са сцягамі Савецкага Саюза.

Мабыць, крытыка ў каментарах не прайшла міма: аўтамабіляў з налепкамі і георгіеўскімі стужкамі ўчора практычна не было, стылізацый аўто пад танкі таксама. Затое з’явіўся новы трэнд — ездзіць са сцягам Савецкага Саюза. Чырвоныя палотны розных памераў развіваліся над многімі аўтамабілямі, піша autogrodno.by.

[irp posts="62 535″ name="ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна"]

Сустракаліся і тыя, хто ўздымаў над аўто сцяг Беларусі. Праўда, дагары нагамі.

Новы трэнд: гродзенцы ўздымалі сцяг СССР замест налепак "Спасибо деду за Победу"

Новы трэнд: гродзенцы ўздымалі сцяг СССР замест налепак "Спасибо деду за Победу"