Хутка зможам уплываць на працу ЖКГ: летам у Гродне запрацуе партал 115.бел

Адзіная дыспетчарская служба і партал 115.бел запрацуюць летам у Гродна і вобласці. Праз яго жыхары змогуць адпраўляць запыты, якія тычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі, з прывязкай адпаведнай праблемы да карты горада.

Пасля мадэрацыі запыты накіроўваюцца ў падраздзяленні гарвыканкамаў або гарадскім службам для выканання. Такім чынам, грамадзяне могуць уплываць на рэйтынг арганізацыі, ацэньваючы якасць выкананай па яго запыту працы, і на паляпшэнне якасці паслуг у сферы ЖКГ.

Дамовы па запуску адзінай дыспетчарскай службы і партала 115.бел. складзены практычна з усімі раёнамі Гродзенскай вобласці. Укараняць іх плануюць ва ўсіх гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч, піша БЕЛТА.

Да канца гэтага года партал 115.бел плануюць запусціць у Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Цяпер жа ім могуць карыстацца жыхары Мінска, Віцебска, Салігорска і Крычава. Па словах Дзмітрыя Парфіяновіча, папулярнасць партала расце, колькасць зваротаў з кожным годам павялічваецца.

[irp posts="57 338″ name="Глядзіце, калі ў вашым раёне адключаць гарачую ваду"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024