Фатограф Яўген Бузук і стылістка Вольга Ко, пры падтрымцы Гродзенскага Драмтэатра, прадставілі фотапраект «Беларускі Галівуд». Аўтары ўявілі, як бы выглядалі сцэны з кніг беларускіх аўтараў у фільмах аднаго з заснавальнікаў Галівуду, Луіса Майера, калі б ён не іміграваў у ЗША, а рабіў фільмы на паводле беларускай літаратуры. Акцыя прымеркавана да года малой радзімы, якой з’яўляецца Беларусь для Маера.

Блакітная дзяўчына і смок-упыр папулярызуюць беларускую літаратуру ў гродзенскім фотапраекце "Беларускі Галівуд"

Удзельнікамі праекта сталі гродзенскія знакамітасці: тэлевядучыя Ганна Руда, Дзмітрый Чэкан і Рустам Дранікоф, харэограф Яўген Якуш, ды-джэй Модна, Міс Гродна Аляксандра Дораш, спявак Мікіта.

Блакітная дзяўчына і смок-упыр папулярызуюць беларускую літаратуру ў гродзенскім фотапраекце "Беларускі Галівуд"

«Мэта праекта — паказаць, што беларуская літаратура можа стаць такой жа моднай і папулярнай, як і прадукцыя Галівуду. Уся справа — толькі ў яе падачы», — кажа аўтар ідэі, Міхаіл Ліс.

Блакітная дзяўчына і смок-упыр папулярызуюць беларускую літаратуру ў гродзенскім фотапраекце "Беларускі Галівуд"

«Насамрэч, большасць сюжэтаў у літаратуры і кіно падобныя адзін да аднаго. Таму мы ўзялі канцэпцыі культавых галівудскіх фільмаў і перанеслі іх на вобразы з кніг Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і іншых пісьменнікаў», — распавядае фатограф Яўген Бузук.

Блакітная дзяўчына і смок-упыр папулярызуюць беларускую літаратуру ў гродзенскім фотапраекце "Беларускі Галівуд"

«Вобразы герояў кніг беларускіх аўтараў павінны ісці ў нагу з часам, — лічыць стыліст Вольга Ко.- Мы бачым, як кінематограф сёння «мадэрнізуе» вобразы Вія і Шэрлака Холмса. Чаму беларускія героі не павінны стаць больш стыльнымі і актуальнымі? "

Блакітная дзяўчына і смок-упыр папулярызуюць беларускую літаратуру ў гродзенскім фотапраекце "Беларускі Галівуд"

Аўтары бачаць свой праект пачаткам прома-кампаніі, што дапаможа паказаць персанажаў беларускай літаратуры з новага, прывабнага боку і павысіць іх папулярнасць сярод моладзі. У выніку гэта мае прывесці да папулярызацыі беларускай мовы і культуры.


Собираетесь на пару дней в культурную столицу России? Все развлечения и досуг города вы найдете на портале «Гид». На сайте http://www.petergid.ru/amusement/ можно без проблем отыскать места для отдыха и релакса.