«Мы будзем мокрыя, як сучкі». ЛСП сабраў у Гродне поўную «Галактыку» фанатаў

ЛСП — беларускі гурт, які спявае пра перажыванні сучаснай моладзі ды збірае залы ад Гродна да Уладзівастока. У музыкаў ёсць месца і на задорныя песні пра наркотыкі, сэкс ды рок-н-рол, і на сур’ёзныя кампазіцыі пра смерць і самаўспрыняцце. Таму і публіка на гродзенскім канцэрце сабралася розная. Школьнікі перад канцэртам абмяркоўваюць урокі, маладыя пары абдымаюцца, суворыя мужчыны сціпла чакаюць пачатку.

Праз гадзіну чакання гурт выйшаў і адразу ў паветра ўзняліся дзясяткі рук і смартфонаў.

«Добры вечар, зямлякі! — павітаўся вакаліст Алег Саўчанка. — Не тое, каб я гродзенец, але мы ўсе беларусы, мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі». Алег папрасіў прабачэння за перанос канцэрта. Выступ меўся адбыцца яшчэ 19 мая, але яго пераняслі на 25-га з-за хваробы вакаліста. Месца засталося тое ж — клуб «Галактыка».

Чаканне было вартае таго. «Мы будзем мокрыя, як сучкі», — абяцае вакаліст. І паветра напаўняецца гарачынёй маладых целаў. Было месца і рамантыцы. Пад песню «Безумие» ўверх уздымаюцца смартфоны і запальнічкі. Самай чаканай аказалася песня «Монетка», якая калісьці «выстраліла» і зрабіла гурт вядомым. Прагучала некалькі кампазіцый, прысвечаных памерламу ўдзельніку гурта Рому Англічаніну. Акурат пасля яго смерці ў гурце адбыліся змены, у выніку якіх да музыкаў далучыўся клавішнік і вакаліст Пётр Клюеў родам з Гродна.

ЛСП выступалі гадзіну і сыйшлі па-англійскі: не развітаўшыся і не выйшаўшы на біс. Арганізатары кінулі ручнік музыкантаў, з-за якога паміж маладымі людзьмі ледзь не адбылася бойка. Але ніводны школьнік не пацярпеў.

Падзяліцца
Меткі: музыкафота

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024