Цімафей і Карына з Гродзенскага дзіцячага хоспіса 27 мая выйдуць на старт «Гарадзенскай вандроўкі». Дакладней, іх вывязуць у спецыяльных вазках спартсмены з мінскай каманды «Крылы анёлаў». Дарослыя спартсмены — «крылы» пранясуць дзяцей — «анёлаў» ад старту да фінішу 5-і кіламетровай дыстанцыі забегу.
«Крылы анёлаў» прыедуць у Гродна камандай з 20 чалавек, у складзе якой дзеці ў вазках і дзеці з аўтызмам, а таксама дарослыя аматары спорту.
«Мы рады, што ініцыятыва мінскіх бацькоў знайшла падтрымку спартсменаў і бацькоў дзяцей з інваліднасцю ў іншых гарадах, у тым ліку ў Гродна, — кажа дырэктар каманды „Крылы анёлаў“ Зміцер Цімашкоў. — Мы спадзяемся, што яшчэ праз год-два на старт „Гарадзенскай вандроўкi“ выйдзе моцная каманда гарадзенскіх „Крылаў анёлаў“, і яшчэ большая колькасць атлетаў пераканаецца, што сумесны спорт — гэта не столькі дабрачыннасць або міласэрнасць, колькі узаемавыгаднае партнёрства, поўнае яркіх эмоцый балельшчыкаў і радасці агульных перамог.»
Меркаваннем псіхолага Гродзенскага дзіцячага хоспіса Марыі Бразінскай, удзел у «Гарадзенскай Вандроўцы», дасць магчымасць бегунам у калясках адчуць накал гонкі, радасць пераадолення, усвядоміць сваё дачыненне да перамогі.
Некамерцыйная ўстанова «Каманда «Крылы анёлаў «падтрымлівае ўдзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах дзяцей і маладых людзей з інваліднасці, аказваючы ім паслугі суправаджэння і падаючы спецыяльныя каляскі для бегу; арганізуе работу круглагоднага спартыўнага клуба для сем’яў з дзецьмі з інваліднасцю на базе Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…