Горад

Вялікі кніжны арт-пікнік: 50 цікавостак для дзяцей і дарослых рыхтуюць у Велесе

Арт-пікнік у Велесе ўжо стаў для гродзенцаў традыцыйнай атракцыяй лета, што кожны раз здзіўляе новымі прыдумкамі. Сёлетні арт-пікнік пройдзе 17 чэрвеня. Ён стане чацвёртым па ліку і кніжным па зместу. На паляне ў Велесе будзе прадстаўлена больш за 20 пляцовак з забавамі для дзяцей, што пакуль не сталі дарослымі і дарослых, што не перасталі быць дзецьмі.

У кніжны свет — праз акно

«Сучаснаму чалавеку патрэбен шырокі кругагляд, уменне браць інфармацыю з розных крыніц. Важна шмат чытаць і умець растаўляць прыярытэты. А яшчэ — быць Чалавекам. Усяму гэтаму вучыць чытанне»,

— разважаюць арганізатары арт-пікніка і запрашаюць далучацца да свята ў Велесе. «Вялікі-кніжны арт-пікнік — акно ў новы свет. Тут можна знайсці вялізарную разнастайнасць кніг і па-сапраўднаму акунуцца ў казку».


Індзейцы, каметы і замкі. Арт-пікнік «пачаставаў» наведвальнікаў паўсотняй майстар-класаў і забаваў


Кніжкі і забавы на любы густ

Калі нехта яшчэ не ведае, чым заняцца на арт-пікніку, то гэта не нагода турбавацца. Тут можна рабіць усё тое, што кожны любіць і хоча — чытаць, танцаваць, спяваць, слухаць музыку, майстраваць, гуляць і папросту бавіць час з сябрамі на вольным паветры.

У праграме - каля паўсотні літаратурных і развівальных мерапрыемстваў для дзяцей і бацькоў. Сярод іх — кніжныя выставы і прэзентацыі, гучныя і ціхія чытанні, сустрэчы з ілюстратарамі і расповеды пра гісторыі кніг, майстар-класы па стварэнню коміксаў і закладак, па каліграфіі і лэтэрынгу, маляванне, настольныя гульні і шмат-шмат чаго яшчэ.

Для самых смелых і няўрымслівых пройдзе сплаў па рэчцы на цюбінгах. Адпачыць і падсілкавацца паміж актыўнымі забавамі можна будзе у рэлакс-зоне.

Дазволіць сабе шчаслівае дзяцінства ніколі не позна! Прыязджайце на вялікі кніжны арт-пікнік у Велесе і вы самі ў гэтым пераканаецеся.

Інфармацыя пра арт-пікнік і яго забавы аператыўна абнаўляецца тут.


Металлический секционный забор — это удобно, практично, стильно и современно. К тому же недорого. Заказать забор по привлекательной цене можно на сайте http://mosinfotex.ru/metallicheskij-zabor/sekcionnyj/. Секционные ограждения по самым доступным ценам.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024