Кантраляваць анкалогію, модна адзець людзей з інваліднасцю і адстаяць права асаблівых дзяцей на роўнасць дапамогуць тры праекты Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Усе яны бралі ўдзел у розных конкурсах па сацыяльным прадпрымальніцтве і ўсе атрымалі найвышэйшыя адзнакі журы.
1 чэрвеня назвалі пераможцаў рэгіянальнага этапу «Конкурса прадпрымальніцкіх ідэй» ад ІПМ, а ў выходныя 3−4 чэрвеня — конкурса «Разам да справы» ад «Будзьма беларусамі» і Міжнароднага хакатона грамадзянскай супольнасці Еўрапейскага партнёрства.
Пра ідэі, якія перамагаюць, Hrodna.life расказала кіраўнічка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.
На конкурс прадпрымальніцкіх ідэй была прадстаўлена калекцыя адаптыўнага адзення «Коска». Яго распрацавалі і пашылі з улікам патрабаванняў людзей з рознымі формамі інваліднасці. «Коска» ўжо брала удзел ў адным з модных паказаў у Гродне і ставіць у яе развіцці кропку аўтары не плануюць. На перспектыву прапрацоўваецца магчымасць стварыць прадпрыемства, якое б шыла адаптыўнае адзенне ў прамысловых масштабах.
Над развіццём гэтай ідэі каманда працавала некалькі месяцаў падчас рэгіянальнага этапу «Конкурса прадпрымальніцкіх ідэй», каторы праводзіла Школа прадпрымальніцтва ІПМ.
«Наша ідэя выйшла ў рэспубліканскі фінал. Калі так пераможам, то будзе магчымасць атрымаць інвестыцыі. Але нават зараз мы бачым цікавасць патэнцыйных партнёраў, каторыя гатовы далучыцца і працягваць справу разам».
На міжнародны хакатон была прадстаўлена ідэя мабільнага дадатку для прафілактыкі і кантроля анкалогіі. «Зразумела, што сёння буклеты ці анкеты не спрацуюць. Не пойдзе чалавек у паліклініку запаўняць анкету». Таму шукалі адказы на свае пытанні ў медыкаў і ІТ-шнікаў. Так атрымалася канцэпцыя мабільнага дадатку — сучаснага інструмента, зручнага для кожнага. Туды можна будзе загружаць асабістую інфармацыю, напрыклад — паказчыкі агульнага аналізу крыві.
Праграма будзе адсочваць дынаміку зменаў і сігналізаваць, калі нейкія паказчыкі выходзяць за норму. Дадзеныя за ўсе гады выкарыстання будуць прадстаўлены карыстальніку ў выглядзе інфаграфікі. Таксама праграма нагадае своечасова запланаваць візіт да лекара.
На конкурсе «Разам да справы» гродзенцы прапанавалі распавядаць аб правах дзяцей з інваліднасцю ў форме форум-тэатра для школьнікаў. Гэта дазволіць уключыць дзяцей у пошук адказаў на пытанні пра роўныя правы для людзей з інваліднасцю. Цягам года супрацоўнікі і валанцёры хоспіса будуць ладзіць прадстаўленні ў школах горада.
«Праз форум-тэатр мы хочам прадэманстраваць, як складаныя тэрміны Канвенцыі па правах інвалідаў можна перакласці ў простыя і зразумелыя кожнаму дзеянні. Што гэты дакумент, прыняты сёлета нашай краінай, ён не толькі для чыноўнікаў. У такой справе мае паўдзельнічаць кожны».
Апроч трох перамог мінулага тыдня Вольга Вялічка ўзгадала і менш гучныя, але не менш важныя справы хоспіса, што таксама знайшлі міжнародную падтрымку. «У мінулым месяцы мы атрымалі паведамленне, што наша заяўка прайшла адбор у конкурсе Еўракамісіі. Мы прадстаўлялі праект па развіцці паліятыўнай дапамогі цяжкахворым дзецям у Гродзенскім рэгіёне — у Лідскім, Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах. Будзем працаваць з бацькамі, спецыялістамі аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, каб дзяліцца досведам і распрацоўваць новыя сацыяльныя паслугі».
Во время международных перевозок необходимо наличие соответствующих документов. В их оформлении участвуют брокеры. На сайте http://agapas.ru/ представлены их услуги.
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…