Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Гродне захоўваецца на ўзроўні 0,5% - Hrodna.life - навіны Гродна

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на 1 чэрвеня складае 0,5%, што адпавядае паказчыку, які быў і на 1 мая, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, піша «Гродзенская праўда».

У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях ён склаў 0,6%, у Гродзенскай — 0,5%, Мінскай вобласці - 0,4%, Мінску — 0,2%. У параўнанні з 1 чэрвеня мінулага года ўзровень беспрацоўя знізіўся на 0,4 адсоткавага пункта. На ўліку ў якасці беспрацоўных стаіць 19,8 тыс. чалавек, што на 47,1% менш, чым год таму.

Наймальнікі заявілі звесткі аб наяўнасці 69,9 тыс. свабодных працоўных месцаў - на 39,6% больш, чым на 1 чэрвеня 2017 года. Пры гэтым узрос попыт на працоўныя прафесіі (64% ад агульнай колькасці вакансій супраць 54,5%).

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі знізіўся да 0,3 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 чэрвеня 2017 году — 0,7). Пры гэтым у Брэсцкай і Віцебскай абласцях гэты паказчык склаў 0,5 беспрацоўнага на вакансію, у Гомельскай — 0,4, Магілёўскай — 0,3, Гродзенскай і Мінскай — 0,2, у Менску — 0,1.

У студзені-маі па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 82,8 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 53,8 тыс. чалавек. На створаныя працоўныя месцы і якія былі вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную працу ўладкавана 55 тыс. чалавек, з іх 38,8 тыс. беспрацоўных, на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіраваны 3 тыс. 257 чалавек. У аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 16,7 тыс. грамадзян, на новае месца жыхарства і работы пераселена 64 сям'і беспрацоўных