БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў у «Нёмана» перамогу

У 12-м туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» прымаў у Гродне барысаўкі БАТЭ. У напружанай гульні толькі ў канцоўцы госці здолелі вырваць перамогу ў гаспадароў. На 89-й хвіліне пераможны гол для БАТЭ забіў Скавыш. «Нёман» — БАТЭ — 2:3.

Барысаўчане адразу актыўна пачалі матч і здолелі адкрыць лік на 20-й хвіліне. Высакарослы Сігневіч замкнуў галавой падачу Стасевіча. Праз 9 хвілін госці павялічваюць сваю перавагу, дзякуючы голу Іваніча.

Але яшчэ да перапынку «Нёман» дадаў у гульні і здолеў адыграць адзін мяч. На 40-й хвіліне Якімаў далёкім ударам патрапіў у вароты Шчарбіцкага.

Са стартам другога тайма гродзенцы выйшлі на поле і сталі гуляць у больш агрэсіўны футбол. Уласна гэта і талент Мукама дапамаглі зраўняць лік. Французскі паўабаронца проста з нічога стварыў сабе момант і рэалізаваў яго. Футбаліст перахапіў мяч у абаронцаў барысаўскай каманды і выйшаў на рандэву са Шчарбіцкім. А далей была справа тэхнікі.

Здавалася б, гродзенцы ў родных сценах даб’юць чэмпіёна і пацешаць заўзятараў. Але як футбалісты Кавалевіча не стараліся, гульня наперадзе ў іх не ішла. У барысаўчан — наадварот, кожная атака ў канцоўцы матча станавілася ўсё вастрэйшай. На 89-й хвіліне госьці ўсё-такі здолелі забіць чарговы мяч, які і стаў пераможным.

«Нёман» — БАТЭ — 2:3

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Крыўдна прайграваць на 90 хвіліне, але гэта трэба таксама прайсці. Мы шмат матчаў выйгралі на 90-й хвіліне. Трэба вярнуцца ў рэальнасць, каб каманда стала яшчэ мацней. З такой камандай як БАТЭ нам удалося вярнуцца ў гульню. У прынцыпе, акрамя ліку я задаволены гульнёй каманды. Асобныя індывідуальныя памылкі мы разбяром».

Пасля паразы ад БАТЭ каманда Ігара Кавалевіча знаходзіцца на 6-м месцы з 21-м ачком у актыве. У наступным туры «Нёман» правядзе матч на выездзе — 23-га чэрвеня будзе сустракацца з камандай «Смалявічы».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024