На выездзе з Гродна ў бок Сапоцкіна каля 16:20 адбылося сутыкненне баявой машыны пяхоты і аўтамабіля Volkswagen. На шчасце, абышлося без ахвяр.

У выніку сутыкнення БМП наехала на легкавы аўтамабіль, скамячыўшы яго кузаў. Кіроўца, які былі ў легкавой машыне, на дзіва, не пацярпеў. Але вось аўтамабіль аднаўленню не падлягае. У прычынах сутыкнення разбіраюцца ваенная камендатура і Дзяржаўтаінспекцыя.

Вядома, што калона ваеннай тэхнікі рухалася з боку «Прывала» і збочвала Гродна. Выехаўшы на галоўную, адну з БМП занясло і яна выехала на сустрэчную паласу, проста на легкавы аўтамабіль. Як паведамляюць сведкі autogrodno. by, кіроўцу аўтамабіля вельмі пашанцавала. Яго сядзенне склалася і ён апынуўся ў ляжачым становішчы. Але рулём і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну змаглі хутка разблакаваць.

[irp posts="70 097″ name="Ваенныя кампенсавалі шкоду кіроўцу, пацярпеламу ад наезду БМП на аўтамабіль"]