Працы на тэрыторыі Старога замка ў Гродне пачаліся ў верасні 2017 года. З таго часу замкавая брама і ўнутраны двор істотна змянілі выгляд, ператварыўшыся ў адзін вялікі пляц будовы.

Нягледзячы на ​спрэчкі гісторыкаў і архітэтараў наконт таго, як павінен выглядаць адноўлены замак, будаўніцтва актыўна працягваецца. За ходам работ на аб’екце сочыць міністр культуры Юрый Бондар.


Мінкульт не змог спыніць спрэчную рэканструкцыю. Як уратаваць Стары замак у Гродне


На сённяшні дзень будаўнікі больш нічога не разбіраюць і не нішчаць, а толькі будуюць новае. Вядуцца актыўныя работы над атыкам — трэцім паверхам вежы, заліваецца бетонае ўзмацненне сцен часоў Вітаўта.

У бліжэйшы час на будаўнічай пляцоўцы чакаюць прыезду прэм’ера-міністра Беларусі Андрэя Кабякова.