Чэмпіён Беларусі хакейны клуб «Нёман» выйшаў з адпачынку 2 ліпеня. Да новага сезону разам з гродзенскай камандай пачалi падрыхтоўку 31 хакеіст. Першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі у зале і на зямлі, а з 9 ліпеня выйдуць на лёд.

За перыяд адпачынку гродзенскую каманду пакінуў шэраг вопытных гульцоў: Аляксей Бадун, Віталь Марчанка, Філіп Метлюк, Канстанцін Багданоўскі, Эдуард Грынь, Аляксандр Жыдкіх, Вячаслаў Лісічкін, Ягор Сцяпанаў і Міхаіл Стэфановіч. Нягледзячы на сур’ёзныя страты, трэнерскі штаб «Нёмана» ў будучыню глядзіць з пазітывам і ўжо пачынае будаваць новую каманду і планы на новы хакейны сезон.

«У гэтым годзе выходзім раней на лёд і гэта не звязана з раннім стартам каманды ў розных турнірах — запланаваная падрыхтоўка, — кажа галоўны трэнер каманды Сяргей Пушкоў. — З 3 ліпеня мы пачынаем двухразовыя трэніроўкі. А з 9 ліпеня дадаецца лядовая падрыхтоўка».

Хакейны "Нёман" выйшаў з адпачынку. Каманда абнаўляецца
Падчас трэніроўкі ў зале

Новыя гульцы і легіянеры

Сяргей Пушкоў адзначае, што з выхадам каманды з адпачынку да іх далучылася і група гульцоў, якія прыехалі на прагляд.

«Я спадзяюся, мы знойдзем добрых гульцоў, якія зоймуць у будучыні месцы ў аснове, ці ўзмоцняць нашу каманду. Сёння па легіянерах у нас практычна нікога няма. Таму гэтымі пытаннямі мы цяпер займаемся. Мы б хацелі бачыць рабят і з мінулага складу. Чакаем іх адказаў. Што тычыцца старых гульцоў, то хтосьці пакінуў нашы шэрагі, у тым ліку і Слава Лісічкін. Згодна з новымі правіламі федэрацыі ён не пасуе камандзе з-за ўзроставага ліміту», — дадае трэнер.

Хакейны "Нёман" выйшаў з адпачынку. Каманда абнаўляецца
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў

Гатовыя змагацца ў Лізе чэмпіёнаў

У апошні тыдзень ліпеня «Нёман» прыме ўдзел у традыцыйным турніры Кубку Дубко ў Гродне. Чакаецца прыезд «Дынама» з Санкт-Пецярбурга, ХК «Сахалін» з Паўднёва-Сахалінска і «Бейбарыса» з Атыраў (Казахстан).

Галоўны трэнер гродзенцаў выказаўся і наконт хуткага ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў, матчы якой пачнуцца ўжо ў канцы жніўня.

«Кубак Дубко — наш традыцыйны турнір напярэдадні старту новага сезону. Чакаем у госці вопытныя каманды. Ліга чэмпіёнаў: нашы супернікі - усё чэмпіёны сваіх краін, кагосьці мы ведаем, а з кімсьці трэба будзе пазнаёміцца. Супернікі моцныя, будзем гуляць. Матчы мінулага розыгрышу паказалі, што мы гатовыя змагацца ў Лізе чэмпіёнаў з камандамі, якія ўваходзяць у эліту еўрапейскага хакею».

Хакейны "Нёман" выйшаў з адпачынку. Каманда абнаўляецца
Гродзенская каманда пасля трэніроўкі
Што тычыцца новага нацыянальнага чэмпіянату і Кубка Беларусі, то даты правядзення гэтых турніраў пакуль невядомыя.


Вы находитесь в поиске ресторана для того, чтобы отметить ваш юбилей? Вашему вниманию самые лучшие рестораны в краснодаре на одном портале. Вы сможете легко выбрать ресторан, который удовлетворит все ваши потребности и желания.