Навіны

«Суседзі-2018» пройдуць ужо 21 ліпеня. Як за два тыдні падрыхтавацца да марафону?

Веласіпедны марафон «Суседзi 2018» адбудзецца 21 ліпеня ля Аўгустоўскага каналу. Як падрыхтавацца, калі да старту засталося крыху больш за два тыдні? Якую стратэгію абраць, каб паспяхова дайсці да фінішу? Пра гэта Hrodna.life распавялі каардынатар каманды «ВелаГродна» Аляксандр і адна з дзвюх дзяўчат у камандзе Алеся.

Не толькі ногі, але і «пятая кропка»

Тым, хто далёкі ад звання прафесійнага раварыста і карыстаецца веласіпедам толькі некалькі разоў на месяц, Аляксандр раіць не фарсіраваць падрыхтоўку. «Проста рэгулярна ездзіць на ровары спачатку на невялікія адлегласці. Пачаць з 10 км, паўтарыць дыстанцыю цягам двух-трох дзён. Потым паступова павялічваць на 5 км».

Аляксандр адзначае, што да такіх прабегаў павінны прызвычаіцца не толькі ногі, але і «пятая кропка»: «Трэба ўсё рабіць плаўна, не накручваць адразу 50- 70 км». А вось ужо за пяць дзён да самога марафону Аляксандр раіць паспрабаваць дзве-тры паездзкі ў інтэнсіўным тэмпе.

«За два тыдні выйсці на ўзровень спартсмена немагчыма. Ад удзелу ў першую чаргу трэба атрымаць задавальненне, ды каб пасля марафону не знікла жаданне ездзіць на ровары».

[irp posts="28 080″ name="707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон «Суседзі""]

Не выкладвацца з першых кіламетраў

Алеся адзначае, што важна быць гатовым не толькі фізічна, але і маральна: «Трэба проста хацець ехаць і дасягнуць сваёй мэты — даехаць да фінішу».

Сама Алеся ўжо не першы год прымае ўдзел у падобных заездах і дзеліцца з чытачамі Hrodna.life сваімі сакрэтамі.

  1. Не пачынаць выкладвацца напоўніцу з першых кіламетраў
  2. Пачынаць напружвацца на апошняй дзясятцы
  3. Аддаваць усе сілы на апошніх 3−5 км
  4. Мець з сабой чым падсілкавацца: батончыкі або бананы

Жанчыны пераадольваюць паўмарафон — каля 40 км — за паўтары-дзве гадзіны. Летась Алеся праехала яго за 1г42хв.

А вось стратэгія Алесі для падрыхтоўкі навічкоў кардынальна адрозніваецца ад парад Аляксандра.

Аматарам Леся раіць раз на тры дні ў спакойным тэмпе праязджаць дыстанцыю роўную дыстанцыі паўмарафону ці нават крыху больш. Дзень ездзіш у рытме, два адпачываеш.

Марафон для ўсіх узростаў

У марафоне «Суседзі» прымаюць удзел не толькі грамадзяне Беларусі. Традыцыйна чакаецца шмат удзельнікаў з Польшчы і Літвы. Аднойчы ў «Суседзях» удзельнічаў нават госць з Новай Зеландыі!

Узрост удзельнікаў - ад двух год, прычым для дзетак прадугледжаны асобныя маленькія дыстанцыі, напрыклад 100 метраў. Узроставых абмежавання няма. З Літвы нярэдка прыязджаюць удзельнікі старэйшыя за 80 год. Самыя вынослівыя праязджаюць нават 65 км.

Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на сайце velogrodno.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024