Здароўе і спорт

Гродзенка Васіліса Маслава стала чэмпіёнкай свету па ролер-спорту

У галандскім Арнеме з 5 па 9 ліпеня праходзіў чэмпіянат свету па ролер-спорту. У дысцыпліне батл гродзенская спартсменка Васіліса Маслава абышла ў фінале суперніц і стала чэмпіёнкай свету. Гэта першая перамога Беларусі на падобных спаборніцтвах.

У чэмпіянаце свету прымалі ўдзел спартсмены з 24 розных краін. Гродзенка выступала ў дзвюх дысцыплінах: класіка і батл. У першай Васіліса заняла шостае месца, а вось у другой ўдалося паспяхова выступіць.

У ¼ фінале Васіліса з барацьбой выйшла з другога месца, саступіўшы толькі расіянцы. У паўфінале гродзенка адкатала вельмі добра, і выйшла ў фінал з першага месца. Фінал апынуўся вельмі напружаным, але Маслава змагла ўсіх абыйсці.

«Калі я прайшла ў вялікі фінал, ужо была вельмі рада, што змагла справіцца з самой сабой. Перамога была нечаканай нават таму, што я не глядзела, як выступаюць суперніцы. Той момант, калі тваю руку ўздымаюць уверх — быў самым нечаканым і ашаламляльным. крывёю і потым у прамым сэнсе і пераносным ішла да гэтага свядома, але не думала, што змагу так хутка», — распавяла Васіліса.

Перамога на чэмпіянаце свету стала першай не толькі для Васілісы, але і для Беларусі.

Васіліса Маслава жыве ў Гродне. Па адукацыі - лінгвіст, працуе ў школе. На ролікі стала больш за сем гадоў таму. Зараз яны сталі практычна справай жыцця. Васіліса займаецца фрыстайл-слаламам — катаецца пад музыку, выконваючы мастацкія элементы.

Васіліса — чэмпіёнка краіны, таксама была пятай на Чэмпіянаце Еўропы ў Парыжы. Дзякуючы ролікам, яна часта ездзіць за мяжу, спрабуе заваяваць новыя ўзнагароды, але больш за ўсё хоча развіваць фрыстайл-слалам ў Беларусі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024