Першыя трансляцыі футбольных спаборніцтваў у кафэ «Арэна» на стадыёне пачалі падчас двух апошніх дзён чэмпіяната свету 15−16 ліпеня. У залі усталявалі праектар і вялікі экран і 6 тэлевізараў. Кухня распрацавала адмысловае «футбольнае» меню. На першую трансляцыю прышло каля 30 чалавек, у другі дзень — каля 50. Абяцаюць, што да восені зменіцца таксама інтэр'ер установы. Тут мае з’явіцца новая мэбля і спартыўная атрыбутыка.

Такога кшталту установа будзе запатрабавана ў горадзе, мяркуюць у кіраўніцтве спартыўнага комплекса «Нёман». Наведвальнікі першых дзен казалі, што ў спорт-барах Гродна цягам чэмпіянату было цесна. Таму яшчэ 100 месцаў, што прапануе кафэ «Арэна», знойдуць сваіх наведвальнікаў.

Футбол на полі і на  вялікім экране. Кафэ на стадыёне ў Гродне чакаюць вялікія перамены

Чаго хочуць заўзятары

Каб лепш адпавядаць патрабаванням аматараў паглядзець спорт на вялікім экране, правялі апытанку і параіліся з наведвальнікамі, як змяніць установу.

«Хутка зменім мэблю, паставім зручныя канапы і невялікія столікі. У інтэр'ер дабавім спартыўную сімволіку мясцовых клубаў. Ужо дамовіліся з кіраўніцтвам футбольнага і хакейнага «Неманаў» і замежных папулярных спартыўных клубаў," — расказала новая кіраўнічка кафэ Алеся Міклаш.

Футбол на полі і на  вялікім экране. Кафэ на стадыёне ў Гродне чакаюць вялікія перамены

Меню установы таксама стане больш «спартыўным».Там з’явяцца стравы, якія можна гатаваць хутка — піца, нагетсы, салаты. Разам з гэтым абновіцца і кактэйльная карта.

Футбол на полі і на  вялікім экране. Кафэ на стадыёне ў Гродне чакаюць вялікія перамены

Скончыць усё пераабсталяванне і зрабіць «вялікае адкрыццё» ўстановы запланавана на восень.