Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чыгуначны вакзал у Беластоку чакае рамонт: глядзіце, як ён зменіцца ўжо праз год - Hrodna.life - навіны Гродна

Ужо восенню павінны пачацца рамонтныя працы ў будынку чыгуначнага вакзала ў Беластоку. Яны працягнуцца 14 месяцаў. Вакзалу вернуць гістарычны выгляд, а пасажыраў на час рамонту будзе абслугоўваць часовы вакзал.

Гістарычны выгляд вакзал атрымае як звонку, так і ўнутры, расказаў poranny.pl прадстаўнік Польскай чыгункі Томаш Лесь. У інтэр'еры вернуцца адпаведныя гісторычным пліткі на падлозе, металічныя калоны, аздабленне сцен і столяў. Таксама будзе разбураны другі паверх — антрэсоль.

Чыгуначны вакзал у Беластоку чакае рамонт: глядзіце, як ён зменіцца ўжо праз год
Так будуць выглядаць адноўленыя інтэр'еры вакзала
Чыгуначны вакзал у Беластоку чакае рамонт: глядзіце, як ён зменіцца ўжо праз год

Для зручнасці пасажыраў перанясуць білетныя касы, з’явяцца зручныя ліфты і іншае для людзей з абмежаванай мабільнасцю. Заменяць усе камунікацыі, узмоцняць нясучыя элементы.

У найбліжэйшыя тыдні чыгунка мае падпісаць дамову з падрадчыкам, пасля чаго пачнуцца працы. Яны будуць часткова прафінансаваныя са сродкаў Еўрасаюза.


А вось як вакзал выглядае сёння (фота Wikimedia Commons i onet.pl):