Здароўе і спорт

Пачынаецца продаж квіткоў на хатнія матчы «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў

З вечара 12 жніўня ўжо можна будзе забраніраваць квіткі на хатнія матчы «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў, а на наступны дзень пачнецца продаж праз касу Лядовага палаца.

Забраніраваць білеты можна будзе пасля 21:00 па спасылцы: http://hockey.vot.by. У гэтым годзе кошт квіткоў на матчы Лігі чэмпіёнаў у Гродне вар'іруецца ад 5 да 10 руб.

У касе Лядовага квіткі можна будзе набыць з 13 жніўня.

Рэжым работы касы:

пн. — пт. 09:00 — 19:00

сб. 11:00 — 16:00

нядзеля — выхадны

Першыя два матчы еўракубка гродзенцы правядуць дома. У першым матчы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» будзе прымаць 31 жніўня ў Гродне чэшскі хакейны клуб «Камета» з горада Брно. А 2 верасня ў гасцях у гродзенцаў будзе стары знаёмы швейцарскі «Цуг».

Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024