Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Шукаюць сведкаў інцыдэнту і новых гаспадароў для жывёлы - Hrodna.life - навіны Гродна

Раніцай 12 жніўня па адрасу перавулак Даватара, 8Б выклікалі адлоў. Аказалася, там выкінулі сабаку з чацвёртага паверху. Сведкаў просяць звязацца з валанцёрамі Пункта ўтрымання безнаглядных жывёл ці звярнуцца ў МУС.

Пса назвалі Грэй і цяпер ён знаходзіцца ў клініцы «Друзья». Унутраныя органы ў яго цэлыя. Ёсць вывіх левай тараннай косткі, пераломы і расколіны костак, ўдары па ўсім целе. Сабаку ставілі кропельніцу і ўводзілі абязбольвальныя прэпараты, зрабілі агульны аналіз крыві.

Стан яго паляпшаецца. Валанцёры пішуць, што ён есць, п’е, цікавіцца тым, што адбываецца вакол, не «скандаліць», моўчкі ляжыць і аднаўляецца. Зараз сабаку неабходна ператрымка або новая гаспадары.

Валанцёры збіраюць грошы на лячэнне сабакі. Жадаючыя збіраюцца абыйсці кватэры, каб знайсці гаспадароў жывёлы і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

Тэлефоны для сувязі:
+375 (33) 607 93 44, Люда
+375 (33) 623 78 79, Лена
vk.com/id358537770
+375 (29) 750 18 77, Анастасія
vk.com/max_nastia


Гродзенскія зааабаронцы шукаюць мужчыну, які забіў на вуліцы ката


Даведка

Па ар. 339/1 Крымінальнага кодэкса РБ «Жорсткае абыходжанне з жывёлай», жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізінных падахвочванняў альбо ў прысутнасці заведама малалетняга, караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна або групай асоб, караецца арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да аднаго года, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.