Чацвёрты фестываль «Lidbeer 2018» праходзіць 8 верасня 2018 у Лідзе. Пляцоўкі фестывалю размясціліся на падворку Лідскага замка і вакол яго. Ужо традыцыйна свята распачалося з выступу аркестра. Першым пакаштаваў фестывальнага піва генеральны дырэктар «Лідскага піва» Аўдрыус Мікшыс.

Як і ў мінулыя гады, увесь цэнтр Ліды ператварыўся ў адзін вялікі фудкорт з жывой музыкай, атракцыёнамі і фотазонамі. Паўсюль ходзяць людзі ў фірмовых кардонных цыліндрах і дзеці з аквагрымам на тварах. Людзей на пляцоўках фестывалю з кожнай гадзінай усё больш. Сярод іх адразу відаць дасведчаных наведнікаў - яны прыязджаюць адразу з коўдрамі і размяшчаюцца на іх, бо ведаюць, што ўвечары знайсці вольнае месца будзе праблематычна.

ФОТА: У Лідзе прайшоў фестываль LIDBEER 2018

[irp posts="82 509″ name="Мора піва і прэс Шнурава. Што мы бачылі на LIDBEER-2018"]

Арганізатары сёлета пастараліся, каб гасцям і ўдзельнікам было зручна арыентавацца: паўсюль раздаюць улёткі з праграмай і мапай фестывалю, дапамагаюць дзяўчаты-валанцёркі ў яскрава-жоўтых майках. Яны падказваюць дарогу і могуць расказаць, дзе і што адбываецца на шматлікіх пляцоўках імпрэзы.

Візуальна фестываль таксама стаў яскравым і гасцінным. Разам з добрымі постарамі, улёткамі і мерчам на тэрыторыі фестывалю ўсталяваны вясёлыя знакі, што заахвочваюць плясаць і цалавацца.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]