З 9 раніцы 15 верасня звыш 150 раварыстаў выйшлі на старт 42-кіламетровай дыстанцыі паміж гарадамі-пабрацімамі Гродна і Друскенікаем. Чарговы прафсаюзны велапрабег прысвечаны юбілею беларускага горада і II Еўрапейскім гульням, якія пройдуць у наступным годзе ў Мінску.

З Гродна прафсаюзная велагонка стартуе ўжо ў трэці раз. Яе ўдзельнікі гэта работнікі з Беларусі і Літвы, якія прадстаўляюць розныя дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстаны, а таксама прыватныя кампаніі.